• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 6 красавіка

    07 мая, 2022

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.

    Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:

    #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў

    • Беларуска Аляксандра Гушча – адна з самых вядомых удзельніц жаночых маршаў і маршаў людзей з (не)абмежаванымі магчымасцямі. Яна запусціла новы праект #ArtOborona для падтрымкі украінцаў. Падрабязнасці тут.
    • Беларуская мастачка Ксіша Ангелава напісала карціну, прысвечаную Украіне.
    • Chatham House правёў новае даследаванне пра адносіны беларусаў да вайны ва Украіне і яе наступствы для нашай краіны. Большасьць беларусаў на баку Украіны.
    • Беларуская мадэль Катрын Д'Ёрк, якая з'яўляецца валанцёркай арганізацыі Donation for Ukraine, праводзіць фотасэты з аўтамабілямі, каб сабраць сродкі для Украіны.
    • Беларусы з Prague Support Team адправілі рыштунак і экіпіроўку для беларускіх добраахвотнікаў, якія абараняюць Украіну.

    #непадпарадкаванне

    • Ваўкавычане правялі акцыю ў падтрымку затрыманага блогера з Бабруйска, аўтара цік-ток-канала «У меня вопрос», Андрэя Бяляўскага.
    • Ініцыятыва «Стоп прапаганда» падказвае, як дапамагчы выратаваць старэйшых сваякоў ад тэлевізара і прапаганды рэжыму.
    • Лошыцкія партызаны нагадваюць пра рэжым, які паўтарае ўсе «дасягненні» фашызму.

    #сабатажпрацырэжыму

    • Канал «Беларускі Гаюн», які адсочвае перамяшчэнне расійскіх войскаў па Беларусі, даў справаздачу за 4 траўня.
    • Таксама «Беларускі Гаюн» апублікаваў агляд асноўных падзеяў беларускай прапаганды пра вайну ва Украіне за 6 траўня: прапагандысты разважаюць пра прычыны вайны, заяўляючы, што ўкраінцы «займаюцца сабатажам у інтэрнэце, таму Пуцін аб'явіў дэнацыфікацыю».
    • Пагроза ракетных абстрэлаў Украіны з тэрыторыі Беларусі захоўваецца прынамсі яшчэ на месяц. Пра гэта сведчыць чарговае падаўжэнне дзеяння зоны абмежавання палётаў над поўднем Беларусі, паведамляе Антон Матолька, стваральнік канала «Беларускі Гаюн».

    #інфармацыйныфронт

    • BYPOL у новым відэа распавёў усю храналогію ўдзелу рэжыму ў вайне ва Украіне на баку Расіі.
    • Толькі сыход Лукашэнкі можа стварыць перадумовы для стабільнасці ў нашым рэгіёне ў будучыні: кіраўнік НАК Павел Латушка даў інтэрв'ю ўплывоваму амерыканскаму і еўрапейскаму выданню POLITICO і найбуйнейшаму польскаму парталу Wiadomosci.pl.
    • «Лукашэнка – верны сабака Пуціна»: эксклюзіўнае інтэрв'ю Франака Вячоркі для «Шукай сваіх».
    • Беларускае медыя «Мост» расказвае пра беларусаў, якія жывуць у іншых краінах і прымаюць украінскіх уцекачоў.
    • Пастар царквы «Новае жыццё» Вячаслаў Ганчарэнка выступіў з прамовай пра каштоўнасць праўды: «Мы павінны казаць праўду нават тады, калі прыходзіць цемра. Сёння праўда топчацца і караецца. У нас павінна быць пазіцыя: асудзіць беззаконне. Не толькі ў чужой краіне, але і ў сваёй краіне, ва ўсім свеце».
    • «Честные люди» расказваюць пра 14 прыкметаў фашызму, якія ўжо сталі рэальнасцю для Беларусі. Аднак у таталітарнай сістэме няма невінаватых выканаўцаў, нагадвае ініцыятыва.

    #BelarusWithUkraine

    Апошнія навіны