• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 23 сакавіка

    24 сакавіка, 2022

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.

    #непадпарадкаванне

    • Афіцэр запасу Яўген Вільскі звярнуўся да беларускіх вайскоўцаў з заклікам не ўдзельнічаць у вайне супраць Украіны.
    • Беларусы ў Мазыры і Гомелі працягваюць выказваць пратэст вайне.
    • Хрысціяне Украіны, Беларусі і Расіі аб'ядналіся разам супраць вайны і стварылі свой тэлеграм-канал.

    #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў

    • Святлана Ціханоўская прыбыла ў Польшчу, каб падтрымаць добраахвотнікаў і гуманітарныя ініцыятывы Беларусі і Украіны.
    • Беларусы распрацавалі сервіс для пошуку бясплатнага жылля для ўкраінскіх ўцекачоў.
    • У Кунцаўшчыне мінскія партызаны вывесілі сцяг Украіны ў падтрымку ўкраінскага народа.
    • Павел Латушка заклікаў заходніх лідараў пачаць расследаванне ў дачыненні да Лукашэнкі за тэрор, які ён здзяйсняе народу Украіны.
    • BYSOL сфармаваў чарговы канвой ва Украіну – на гэты раз гэта машына хуткай дапамогі для Першага добраахвотнага мабільнага шпіталя.
    • Акцёры незалежнай тэатральнай групы «Купалаўцы» прэзентавалі новы праект у падтрымку ўкраінскіх дзеячаў культуры.
    • Беларус Андрэй Барысевіч дамовіўся з урадам Азорскіх астравоў пра размяшчэнне двухсот украінскіх уцекачоў.
    • Беларуская дыяспара Беластока закупіла аптэчкі для ўкраінскай тэрытарыяльнай абароны.
    • Беларускае аб'яднанне RAZAM перадало ў шпіталь у Кіеве 10 складаных інвалідных вазкоў і яшчэ 10 адправілі ў Львоў.
    • Беларус Філіп Гаўрылаў стварыў праект, які дапамагае ўкраінцам, якія апынуліся ў складанай сітуацыі.

    #інфармацыйныфронт

    • Беларускія дзеці запісалі відэа ў падтрымку доктара Яўгена Камароўскага, які зараз дапамагае ўкраінцам у Харкаве.
    • Як беларусы зараз змагаюцца ва Украіне супраць Расіі: рэпартаж ад BBC News.

    Кожны можа стаць чальцом Антываеннага Руху цяпер. Вось яго Маніфест.

    Апошнія навіны