• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з дэлегацыяй кангрэсменаў ЗША

    28 мая, 2022

    Сёння, 28 траўня, Святлана Ціханоўская сустрэлася з дэлегацыяй кангрэсменаў ЗША. Дэлегацыю ўзначальваў прэзідэнт парламенцкай асамблеі НАТА Джэральд Коналі.

    У гэтай сустрэчы, у прыватнасці, прынялі ўдзел сакратар парламенцкай асамблеі НАТА Колін Давенпорт, адзін з кіраўнікоў Кокуса Сяброў Беларусі ў Кангрэсе ЗША Джо Уілсан, а таксама спецпасланніца ЗША Джулі Фішэр.

    Яны абмеркавалі пытанні бяспекі ў рэгіёне і ролю Беларусі, дапамогу беларускай грамадзянскай супольнасці, а таксама беларускім добраахвотнікам ва Украіне. Акрамя таго, прадметам абмеркавання стаў даклад ICAO і далейшыя крокі ЗША і ICAO ў расследаванні гэтага інцыдэнту і ў пытанні прыцягнення да адказнасці вінаватых. Ціханоўская падкрэсліла, што галоўнае – не павінна быць беспакаранасці, злачынцы павінны атрымаць пакаранне.

    Вайна ва Украіне многія тэмы адсунула на другі план, людзі забыліся і пра міграцыйны крызіс, створаны рэжымам Лукашэнкі, і пра захоп самалёта Ryanair, і пра тое, што менавіта гэтыя дзеянні сталі прычынай уводу санкцый. Нельга дазваляць свету забывацца на тое, што рэжым рабіў і працягвае рабіць з беларусамі.

    Апошнія навіны