• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Кіраўнік Кабінета прадстаўнікоў Валер Кавалеўскі здзейсніў працоўны візіт у Брусэль

    04 сакавіка, 2021

    Кіраўнік Кабінета прадстаўнікоў Валер Кавалеўскі завяршыў 3-дзённы працоўны візіт у Брусэль. Ён правёў сустрэчы ў МЗС Бельгіі, Генеральным дырэктараце па добрасуседстве і перамовах аб пашырэнні (DG NEAR) і Еўрапейскай службе знешніх сувязяў Еўракамісіі.

    Таксама адбыліся сустрэчы з Групай сяброў дэмакратычнай Беларусі ў Еўрапарламенце пры садзейнічанні Пастаяннага прадстаўніцтва Польшчы пры ЕС, з генеральным сакратаром Еўрапейскай народнай партыі (ЕНП) Антоніа Лопэсам-Істурысам і прэзідэнткай моладзевага крыла ЕНП Лідзіяй Пярэйра.

    У ходзе сустрэч абмяркоўваліся:

    – кропкавыя рэпрэсіі рэжыму Лукашэнкі супраць беларусаў, суды, што працягваюцца над палітвязнямі і незаконныя прысуды, захаванне высокага пратэстнага патэнцыялу сярод беларусаў насуперак спробам улады ўсталяваць кантроль над грамадствам;

    – дапамога рэпрэсаваным беларусам, незалежным медыя, грамадзянскай супольнасці, уключаючы страйкамы і рух працоўных, прыватных бізнесаў, якія пацярпелі ад пераследу рэжыму;

    Усёабдымны план дапамогі ЕС для Беларусі на перыяд транзіту і пасля правядзення дэмакратычных выбараў пад міжнародным наглядам, якія атрымаюць прызнанне беларусаў і міжнароднай супольнасці, а таксама іншыя захады па арганізацыі макраэканамічнай дапамогі для нашай краіны пасля наступлення дэмакратычных пераменаў.

    Рабочая паездка Валерыя Кавалеўскага працягнецца ў Берліне, дзе запланаваныя сустрэчы ў федэральных установах, палітычных структурах і аналітычных цэнтрах Германіі.

    Апошнія навіны