• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • ​Святлана Ціханоўская: «Алесь Бяляцкі – герой і гонар Беларусі. Гэта – назаўсёды. Гэтага ніхто не зможа ў яго адабраць»

    05 студзеня, 2023

    Святлана Ціханоўская: «Алесь Бяляцкі – герой і гонар Беларусі. Гэта – назаўсёды. Гэтага ніхто не зможа ў яго адабраць. Ні рэжым, ні суддзі ці пракуроры, ні турэмнікі, якія ўтрымліваюць яго за кратамі з ліпеня 2021.

    Сёння пачаўся «суд» над Нобелеўскім лаўрэатам Алесем Бяляцкім і іншымі праваабаронцамі «Вясны» – Валянцінам Стэфановічам, Уладзімірам Лабковічам і Дзмітрыем Салаўёвым, якога судзяць завочна. Судзяць іх менавіта за праваабарончую дзейнасць, якая выратавала сотні беларусаў, дала надзею тысячам і зрабіла ўнёсак у будучыню мільёнаў.

    Алесь Бяляцкі – адзін з наймацнейшых людзей з усіх, з якімі я сустракалася. І тое, як ён сябе паводзіць на гэтым «судзе», яшчэ раз пацвярджае гэта. Ён настойвае на тым, каб «вясноўцам» знялі кайданкі, бо гэта зневажае чалавечую годнасць. Ён настойвае на тым, каб працэс праходзіў па-беларуску. А калі яму адмаўляюць, ён просіць даць перакладчыка з рускай мовы.

    Алесь Бяляцкі – гэта чалавек волі, чалавек прынцыпаў. Яго моц, яго вольны дух не знішчыць ніякімі кратамі і кайданкамі. Я ганаруся тым, што знаёмая з ім асабіста. Што была на цырымоніі ўручэння Нобелеўскай прэміі. І што яшчэ абавязкова сустрэнуся з ім – ужо ў вольнай Беларусі. Дзе, нарэшце, дзяржава будзе здольная ўшанаваць яго справу не гадамі турмы, а пажыццёвай павагай і заслужанай часткай у праўдзівым падручніку гісторыі Беларусі».

    Апошнія навіны