• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская пракаментавала рэакцыю на яе інтэрв’ю выданню «Настоящее время»

    13 мая, 2022

    Ціханоўская: «Добры вечар, сябры. Пакуль я пішу гэта, я вяртаюся з працоўнага візіту ў Прагу, і, як заўсёды, падчас стыковак паміж рэйсамі, заходжу ў сацсеткі, чытаю вашыя каментары і паведамленні. Зараз я бачу шмат словаў падзякі за вынікі візіту, у якім нас запэўнілі, што беларусы змогуць атрымліваць візы і адукацыю ў Чэхіі, – дзякуй вам за гэта. Але таксама я атрымліваю шмат водгукаў украінцаў і беларусаў на інтэрв'ю, у якім сказала, што «шмат у чым дзякуючы беларусам спыніўся напад на Кіеў з боку Беларусі». Я лічу, што задача палітыка – быць сумленным і адкрытым з людзьмі, і таму вырашыла напісаць гэты пост.

    Паважаныя ўкраінцы, я цалкам згодная, што подзвіг вашага народа, ахвяра вашага народа і гераізм вашага народа не паддаюцца ні ацэнцы, ні сумневу. Тое, як вы ўсе разам абараняеце сваю краіну і сваю будучыню, – гэта прыклад усяму свету, усім нацыям і дзяржавам. Ні я, ні любы іншы чалавек на планеце не можа пазбавіць вас гэтай заслугі. І задача ўсіх нас – дапамагаць вам змагацца за мір і супраць агрэсараў.

    Беларусы разумеюць гэта і кожны дзень дапамагаюць вам чым могуць. Беларусы могуць уплываць на сітуацыю нават насуперак рэпрэсіям з боку рэжыма. Выхад на пратэст супраць вайны, рэйкавая вайна, партызанскія акцыі, адсочванне ваеннай тэхнікі, збор гуманітарнай дапамогі, ціск на вайскоцаў, стварэнне добраахвотніцкіх батальёнаў – прама цяпер, як і два апошнія гады, беларусы робяць больш, чым маглі чакаць самі ад сябе.

    Таму, як беларуска, я кожны дзень дзякую народу, які маю гонар прадстаўляць. І як беларуска, я кожны дзень раблю ўсё, каб дапамагчы народу Украіны – бо прама цяпер ён змагаецца за ўсіх нас, змагаецца з абсалютным злом – і ў гэтай барацьбы няма і не можа быць параўнальнай ступені». 

    Апошнія навіны