• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Стыпендыі і стажыроўкі для беларускіх студэнтаў і дапамога грамадзянскай супольнасці: Святлана Ціханоўская пачала працоўны візіт у Румынію

    28 лістапада, 2022

    Учора Святлана Ціханоўская прыбыла ў Бухарэст з працоўным візітам па запрашэнні міністра замежных справаў Багдана Аўрэску. Гэта першы візіт лідаркі дэмакратычнай Беларусі ў гэтую краіну. 

    На сустрэчы з міністрам замежных справаў абмяркоўвалі дапамогу беларускай грамадзянскай супольнасці. У прыватнасці, дамовіліся з новага года аднавіць праграму стыпендыяў для беларускіх студэнтаў ва ўніверсітэтах Румыніі, а таксама разглядзець магчымасць стажыровак маладых беларусаў у кірунку дыпламатыі і публічнага адміністравання – як падрыхтоўку кадраў для дэмсілаў і новай Беларусі. 

    Гаварылі пра Усходняе партнёрства і ролю Беларусі, пра мерапрыемствы ў Еўрапейскім Саюзе. Ціханоўская заклікала трымацца палітыкі непрызнання Лукашэнкі і дапамогі беларускай грамадзянскай супольнасці.

    Святлана Ціханоўская ўсклала кветкі да помніка ахвярам рэвалюцыі 1989-га года і наведала тое месца, дзе Чаўшэску выступаў з балкона, калі яго асвісталі рабочыя. 

    Таксама запланаваныя сустрэчы з прэм'ерам, з парламентарамі Сената і ніжняй палаты, з грамадзянскай супольнасцю. Плануецца выступ Святланы Ціханоўскай ва ўніверсітэце. 

    Сёння ў Румыніі пачынаецца саміт НАТА, вельмі важна, каб там прагучала тэма Беларусі і беларускага суверэнітэту.

    Апошнія навіны