• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Валер Кавалеўскі: «Нават салідарнасць рэжым лічыць злачынствам»

    17 мая, 2021

    Кіраўнік Кабінета прадстаўнікоў Валер Кавалеўскі пракаментаваў вынікі «суда» над прадстаўніком Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе.

    Кавалеўскі: «Анатоль Лябедзька асуджаны на 30 сутак арышту за тое, што ён прыйшоў да суда падтрымаць 12 студэнтаў, супраць якіх 14 траўня пачаўся судовы працэс па надуманых абвінавачваннях. На лаве падсудных таксама апынулася Алана Гебрэмарыям – прадстаўніца Ціханоўскай па справах моладзі і студэнтаў.

    Мы бачым, што нават салідарнасць беларусаў рэжым лічыць злачынствам. Адна з самых чалавечых праяваў – дапамога тым, хто трапіў у бяду, – трактуецца ім як пагроза.

    Анатоль Лябедзька вядзе актыўную і паспяховую працу над праектам новай Канстытуцыі, якая верне ў Беларусь дэмакратыю. Новая Канстытуцыя дазволіць зрабіць дзяржаву падкантрольнай грамадству, а не аднаму чалавеку. Роўнасць усіх і кожнага перад законам будзе забяспечвацца незалежнай судовай сістэмай. Праект знаходзіцца на прасунутым этапе распрацоўкі, і праца над ім працягнецца, як бы рэжым ні спрабаваў яе сарваць».

    Апошнія навіны