• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з рэктарам ЕГУ

    14 лютага, 2022

    Сёння, 14 лютага, Ціханоўская правяла сустрэчу з рэктарам Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Сяргеем Ігнатавым. Яна павіншавала ўніверсітэт з 30-годдзем і адзначыла важнасць ЕГУ ў гадаванні кадраў новай Беларусі і падтрымцы грамадзянскай супольнасці. Беларуская лідарка адзначыла, што многія вядомыя людзі са сфераў палітыкі, культуры, бізнесу з’яўляюцца выпускнікамі ўніверсітэта, а гэта сур’ёзная адзнака яго працы.

    Рэктар Ігнатаў распавёў пра планы ўніверсітэта на 2022 і наступныя гады, пра дапамогу рэпрэсаваным студэнтам (універсітэт прыняў каля 100 адлічаных навучэнцаў з Беларусі), пра новыя навучальныя праграмы і планы ўстановы падтрымліваць беларускія праекты і ініцыятывы. Рэктар ЕГУ адзначыў, што ўніверсітэт шукае магчымасці прыняць большую колькасць студэнтаў і даследчыкаў, якія не могуць працягваць вучобу ці працу ў Беларусі.

    Ціханоўская і Ігнатаў абмеркавалі таксама магчымасці адкрыцця новых праграмаў, пашырэння колькасці стыпендыяў, запуск новых праектаў на базе ўніверсітэта, якія б дапамаглі беларускай грамадзянскай супольнасці. Ціханоўская і рэктар дамовіліся правесці супольную канферэнцыю ў другой палове 2022 году да 30-годдзя ўстановы і прысвяціць яе Францыску Скарыну. 

    Ціханоўская звярнула ўвагу, што важна развіваць напрамак беларусазнаўства, а таксама развіваць праграмы публічнай адміністрацыі, дыпламатыі – таго, што патрэбна цяпер і спатрэбіцца новай Беларусі. Яна звярнула ўвагу на неабходнасць прыцягваць да працы не толькі даследчыкаў, але і таленавітых выкладчыкаў, якія трапілі пад рэпрэсіі ў Беларусі.

    Апошнія навіны