• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • ​Святлана Ціханоўская заклікала ўшанаваць памяць Рамана Бандарэнкі

    12 лістапада, 2021

    Ціханоўская: «Год таму памёр Раман Бандарэнка. Лекары амаль суткі змагаліся за яго жыццё, але так і не змаглі выратаваць хлопца, які выйшаў у свой двор, каб спыніць несправядлівасць. Хлопца, які вучыў дзяцей маляваць, стварыў мурал дыджэяў пераменаў і не мірыўся з беззаконнем.

    Што думаў Раман, калі пісаў «я выходжу»? Што думалі яго забойцы, калі бачылі чалавека, які смела падыходзіць да іх? Пра што думалі ўсе мы ў той вечар – і ўвесь наступны дзень, калі чыталі кожную зводку пра яго стан?

    Упэўненая, вы добра памятаеце, што адбывалася тады. ByPol ​​ужо даўно назваў тых, хто мае дачыненне да яго выкрадання і забойства: Дзмітрый Шакута, Яўген Ціманоўскі, Сяргей Сарман, Сяргей Анцюфееў, Алег Буйкевіч, Раман Савенка, а таксама Дзмітрый Балаба, Наталля Эйсмант, Дзмітрый Баскаў і іншыя саўдзельнікі. Усе яны ёсць у расследаванні ByPol.

    Хтосьці можа падумаць, што няма патрэбы зноў расказваць гэтую гісторыю, – аднак мы павінны памятаць не толькі Рамана, але і імёны вінаватых у яго смерці. Мы павінны іх памятаць, бо нас спрабуюць прымусіць усё забыцца.

    Але мы дачакаемся справядлівага, сумленнага і адкрытага суда над датычнымі да справы Ромы – і шматлікіх іншых злачынстваў. Мы таксама не забудземся імёны нашых герояў і ўчынкаў, якія назаўжды зрабілі іх героямі Беларусі. І сёння я прашу вас ушанаваць памяць Рамана Бандарэнкі – нашага неабыякавага суседа, нашага голасу сумлення, нашага загінулага – але несмяротнага героя пераменаў.

    • А 18:00 далучыцеся да агульнанацыянальнай хвіліны маўчання. Спыніцеся, адкладзіце справы на хвіліну, спыніце машыну, выйдзіце з яе. Памаўчыце, аддайце даніну памяці Роме.
    • А 19:30 павесьце стужачку ці пастаўце лампадку ў сваім двары.
    • А 21:00 запаліце ​​свечкі і патушыце часова святло ў сваім доме.

    Зрабіце любы жэст у памяць пра Рамана. Героі жывуць, пакуль іх памятаюць. І мы будзем памятаць Рамана Бандарэнку заўсёды».

    Апошнія навіны