• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Ціханоўская – мамам: «Патрабуйце праўды. Патрабуйце вярнуць вашых дзяцей, а не адпраўляць іх на смерць»

    02 сакавіка, 2022

    Ціханоўская: «Мамы Беларусі, мамы Расіі, вашых дзяцей адпраўляюць не на вучэнні. Вашых дзяцей адпраўляюць на вайну паміраць. Гэтая вайна не патрэбная нашым краінам, яна патрэбная Уладзіміру Пуціну, які абвясціў ворагам братэрскую Украіну, і зараз у гэтай вайне паміраюць тысячы салдат. А рускія вайскоўцы страляюць па мірным насельніцтве Украіны.

    Афіцыйныя крыніцы скажаюць інфармацыю, многія салдаты знікаюць з сувязі і нават не ведаюць, што іх перакідваюць на вайну з Украінай. Але вы не павінны дазволіць падманваць сябе. Вы маеце права ведаць, куды адпраўляюць вашых дзяцей. Іх адпраўляюць на смерць».

    У гэтым відэа – тое, што вы можаце зрабіць ужо сёння і працягваць настойліва рабіць увесь тыдзень.

    Далучыцца да Саюза маці: https://t.me/souzmaterey

    Апошнія навіны