• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • ​Святлана Ціханоўская – пра тэлефанаванне Барэля і Макея

    14 лістапада, 2021

    «Мы ведаем, пра што было тэлефанаванне Барэля і Макея. Рэжым страціў кантроль над сітуацыяй з міграцыйным крызісам настолькі, што ЕС бярэ дапамогу мігрантам на мяжы ў свае рукі. Я заклікала ААН і міжнародныя гуманітарныя арганізацыі ўмяшацца і дапамагчы развязаць гэты крызіс, таму, вядома, гэта добрая навіна, што людзям дапамогуць.

    Няма ніякіх сумневаў, што мэта гэтага тэлефанавання Барэля – папярэджанне, а не старт дыялогу. ЕС у найбліжэйшы час аб'явіць пяты пакет санкцый супраць рэжыму. Патрабаванні ЕС для спынення ціску не мяняліся: вызваліць усіх зняволеных па палітычных матывах і пачаць дыялог з народам пра новыя выбары.

    Пакуль майго мужа Сяргея Ціханоўскага пазбаўляюць адваката проста падчас суда, жанчын з камеры 15 на Акрэсціна катуюць умовамі ўтрымання і адмаўляюць у медыцынскай дапамозе, а 17-гадовы Мікіта Залатароў з эпілепсіяй, 64-гадовы Рыгор Кастусёў з анкалогіяй, журналісты Ксенія Луцкіна з пухлінай мозгу і Андрэй Скурко з дыябетам застаюцца за кратамі – ніякі дыялог не магчымы.

    Па маіх закліках міжнародная супольнасць ужо шмат разоў звярталася да рэжыму, заклікаючы адкрыць доступы ў турмы і на суды – каб убачыць рэальныя ўмовы і дапамагчы. Але за апошні год мы пераканаліся, што рэжым куды больш схільны вырашаць праблемы і выконваць правы замежнікаў, а не грамадзянаў Беларусі.

    Таму мы будзем працягваць адстойваць патрабаванні беларускага грамадства, і ніякі дыялог не будзе распачаты за спінамі беларусаў».

    Апошнія навіны