• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская заклікала Ігара Лосіка спыніць галадоўку і звярнулася да Дар’і Лосік і ўсіх сваякоў палітвязняў

    12 студзеня, 2021

    У эфіры «Свабоды» Святлана Ціханоўская і Дар'я Лосік пагаварылі пра палітвязня і блогера Ігара Лосіка і пра тое, што адчуваюць тыя, чые блізкія сталі вязнямі сумлення. Святлана заклікала Ігара спыніць галадоўку:

    «Не трэба ахвяраваць сабой. Рэжыму наогул абыякавыя людзі. Мы бачым, што ён не хоча адступаць ад сваёй жорсткасці. І я б хацела, каб Ігар падумаў пра сям'ю, бо ён патрэбны жонцы, дачцэ і бацькам. Можа, Ігару псіхалагічна цяжка адступіцца ад прынцыпаў. Але ён павінен ведаць, што ніхто ніколі не падумае, быццам ён здрадзіў нейкім перакананням. Гэта проста клопат пра сям'ю».

    Таксама Святлана падзялілася тым, чаму, будучы сваяком палітвязня, вельмі важна знаходзіць сілы клапаціцца і пра сябе:

    «Самае важнае – перажыць і выстаяць. Першапачаткова ты не ведаеш, як гэта ўсё пераадолець. Але акрамя цябе ў мужа зараз нікога няма. Жонцы, якая стаіць гарой за сям'ю, якая ўсё робіць, каб палегчыць знаходжанне мужа ў турме і выцягнуць яго як мага хутчэй, важна клапаціцца і пра сябе. Каб было лягчэй і яму, і вашым дзецям».

    Апошнія навіны