• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Што беларусы расказалі Святлане Ціханоўскай на тэлефанаванні па тэме аховы здароўя

    05 лютага, 2022

    У сераду, 2 лютага, Святлана Ціханоўская правяла адкрытае тэлефанаванне з беларусамі на тэму аховы здароўя ў краіне. Рэгістрацыя на Zoom была адкрытая, далучыцца мог любы ахвочы.

    Некалькі назіранняў, якімі падзяліліся беларусы – і пацыенты, і лекары:

    • Шмат хто спадзяваўся, што ў краіне з'явяцца адобраныя ЕС вакцыны, але з-за рэжыму ў іх не было выбару. Таму шмат хто прывіваўся «Спутником».
    • Назіраюць чэргі не толькі ў паліклінікі, але і на замову паніхід.
    • Пасля адмены масачнага рэжыму ў многіх установах вялікі адсотак нават лекараў не носіць маскі.
    • «Да кастрычніка быў план па вакцынацыі – яго завалілі. Спрабавалі загнаць нават тых, хто перахварэў нядаўна, проста для галачкі».
    • «Некаторыя калегі-тэрапеўты, прыйшоўшы на працу, даведаліся, што па паперах яны ўжо «прышчэпленыя».
    • «У паліклініцы за гадзіну было прынята 24 чалавекі. 2,5 хвіліны на пацыента – гэта ў 5 разоў менш за нарматыў. І для лекара такія нагрузкі – пякельная праца».
    • Вялікая праблема Беларусі – сістэма дзяржзакупак, калі ўстановы аховы здароўя не атрымліваюць неабходнага абсталявання, лекаў і медыцынскіх рэагентаў своечасова.

    Таксама ўзнялі тэму рэформаў у ахове здароўя новай Беларусі – напрыклад, у пытанні дзяржаўнай і страхавой медыцыны.

    Прадстаўнік Фонду медыцынскай салідарнасці Андрэй Ткачоў нагадаў пра праект тэлемедыцыны okdoc.me, дзе кожны беларус можа атрымаць анлайн-кансультацыю ад сумленнага лекара, а лекар можа знайсці працу. Сервіс бяспечны, у Беларусі сайт працуе праз VPN.

    У канцы тэлефанавання Святлана Ціханоўская падзякавала суразмоўцам за размову, лекарам за іх працу і папрасіла беларусаў насіць маскі, прышчапляцца даступнымі вакцынамі, захоўваць бяспечную дыстанцыю і, па магчымасці, працаваць з дому.

    На наступным тыдні пройдзе чарговае адкрытае тэлефанаванне, пазней мы апублікуем спасылку для рэгістрацыі.

    Апошнія навіны