• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская падзякавала прадстаўнікам дэмсілаў за працу

    11 снежня, 2021

    Святлана Ціханоўская завяршыла працоўны візіт у Польшчу, дзе сустрэлася з Анджэем Дудам і прыняла ўдзел у Саміце за дэмакратыю па ініцыятыве Джо Байдэна. Але большай часткай яе графіка сталі сустрэчы з прадстаўнікамі дэмакратычных сілаў. Яна сустрэлася з Паўлам Латушкам і НАК, правяла агульныя працоўныя сустрэчы з чальцамі КР і каманды Бабарыкі, з камандай ByPol, эканамічнай камандай Офіса і «Краінай для жыцця».

    Ціханоўская: «Я хачу падзякаваць лідарам палітычных сілаў і прадстаўнікам ініцыятываў. Усім, хто летам 2020-га настолькі паверыў у беларусаў, што зрабіў барацьбу за нашу агульную мэту сваёй працай. Дзякуй вам, сябры. Час ідзе, сітуацыя становіцца цяжэй, але я бачу, што вы становіцеся яшчэ больш устойлівымі і ўпэўненымі ў зробленым выбары.

    Дзякуй за магчымасць ісці рука ў руку з вамі. Мы даможамся свабоды для нашых блізкіх і нашай роднай краіны. З такімі паплечнікамі, як вы, я ў гэтым не сумняюся».


    Фота: Павел Крычко
    Апошнія навіны