• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская – пра сардэчны прыступ журналіста Дзяніса Івашына ў карцары: «Уяўляеце, як яны баяцца свабоды слова»

    29 чэрвеня, 2021

    «Ніколі раней падобнага не адбывалася», – сказала маці Дзяніса Івашына пра свайго 41-гадовага сына, які перанёс сардэчны прыступ за кратамі. Дзяніс Івашын – гэта журналіст, які расследаваў пераезд былых украінскіх «беркутаўцаў» і іх службу ў беларускім АМАПе. Дзяніса затрымалі – прама на наступны дзень пасля таго, як ён распавёў пра сваё расследаванне ў СМІ.

    Уяўляеце, як трэба баяцца свабоды слова, каб давесці абсалютна здаровага чалавека да сур'ёзных праблем з сэрцам? Прама як Вітольда Ашурка, які загінуў у турме, хоць да зняволення быў цалкам здаровы.

    Як трэба баяцца праўды, каб адправіць у калонію, дзе знаходзіўся Вітольд, так званую праверку, якая «не знайшла парушэнняў» і не паказала вязняў, якія ляжаць у карцарах з небяспечнымі для жыцця траўмамі і захворваннямі – як Дзяніс?

    Як трэба баяцца мірных беларусаў, каб трымаць па 16 чалавек у 4-мясцовых камерах? Каб браць закладнікаў і запісваць з імі прапагандысцкія ролікі.

    Усе дзеянні рэжыму ў апошні час паказваюць яго адсутнасць кантролю перад народам Беларусі і немач – перад міжнароднай супольнасцю. Таму мы павінны дзейнічаць яшчэ больш актыўна: дзеля нашага мінулага – памяці Вітольда Ашурка і ўсіх, каго мы страцілі;  дзеля нашага цяперашняга – свабоды Дзяніса Івашына і ўсіх невінаватых; і дзеля нашай будучыні – вяртання закона і новых сумленных выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

    Апошнія навіны