• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Як падаць заяўку на разблакаванне рахунку ва ўкраінскіх банках – інструкцыя ад каманды Ціханоўскай і НБУ

    22 ліпеня, 2022

    – Звярнуцца ў Нацыянальны банк Украіны

    Вы можаце звярнуцца ў Нацыянальны банк Украіны напрамую з просьбай разблакаваць рахункі ([email protected]).

    – Скарыстацца алгарытмам ад Офіса Святланы Ціханоўскай

    Офіс Святланы Ціханоўскай разам з Нацыянальным банкам Украіны (НБУ) распрацаваў алгарытм дзеянняў па складанні заяўкі для разблакавання рахункаў грамадзянаў Беларусі ва ўкраінскіх банках. Заяўку разглядаць будуць СБУ і НБУ.

    Для падачы заяўкі неабходна запоўніць форму па спасылцы: https://forms.gle/PUqZzxGWrxLXovRc8

    Звяртаем вашую ўвагу, што інфармаваць заяўнікаў пра станоўчае рашэнне будуць банкі. Офіс Святланы Ціханоўскай па законе не можа атрымліваць інфармацыю пра вынікі разгляду заявак.

    – Алгарытм для фізічных асобаў:

    1) Запоўніць абноўленую анлайн-форму. У ёй трэба пазначыць асабістыя дадзеныя: імя і прозвішча, дата нараджэння, падатковы код, нумар пашпарта, адрас пражывання і нумар тэлефона.

    2) Калі вы раней ужо запаўнялі форму, але да гэтага часу не атрымалі станоўчы адказу, трэба запоўніць яе зноў.

    3) Прадстаўленыя дадзеныя Офіс Святланы Ціханоўскай накіроўвае ў СБУ і НБУ як установе, адказнай за ўвядзенне і выкананне забароны.

    4) СБУ праводзіць праверку кожнага заяўніка. На гэтым этапе СБУ аддае перавагу тым, хто знаходзіцца ва Украіне, для таго, каб правесці асабістае інтэрв'ю. Аднак гэта не значыць, што беларусы, якія выехалі з Украіны, не могуць запаўняць заяўку.

    5) Пасля завяршэння праверкі СБУ інфармуе НБУ пра яе вынікі. СБУ не можа паведамляць вынікі праверкі замежным арганізацыям, у тым ліку Офісу Святланы Ціханоўскай.

    6) У выпадку станоўчага выніку праверкі НБУ інфармуе банкі пра прынятае рашэнне разблакаваць рахункі заяўніка. Банк павінен будзе паведаміць кліентам пра разблакаванне рахунку.

    Што тычыцца юрыдычных асобаў, то прадстаўленне на зняцце абмежавання можа рабіць дзяржаўнае ведамства/галіновае міністэрства Украіны, у сферу адказнасці якога трапляе юрыдычная асоба. Рашэнне па такім прадстаўленні прымаецца Праўленнем НБУ. Офіс у гэтым працэсе ўдзелу не прымае.

    Апошнія навіны