• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • ​Святлана Ціханоўская спачувае родным і блізкім Алега Гулака

    16 снежня, 2022

    Святлана Ціханоўская: «Сёння не стала старшыні Беларускага Хельсінкскага камітэта Алега Гулака – выбітнага беларуса, прафесійнага юрыста, няўхільнага абаронцы правоў кожнага чалавека. Мне цяжка нават усвядоміць гэтую навіну, бо яшчэ тыдзень таму мы з Алегам сустракаліся падчас уручэння Алесю Бяляцкаму Нобелеўскай прэміі. Алег, як і заўсёды, падтрымліваў і падбадзёрваў навакольных, жартаваў і вельмі ганарыўся тым, што працу беларускіх праваабаронцаў ацанілі так высока.

    Спачатку мяне здзіўляла, як людзі з такой цяжкай прафесіяй могуць быць такімі лёгкімі, лагоднымі і не губляць гэтыя якасці дзесяцігоддзямі. Але дзякуючы такім, як Алег, я разумею: часта менавіта ў тых, хто бачыць так шмат цемры, больш за ўсё святла.

    Смерць Алега – ашаламляльная страта. Маё сэрца сёння з роднымі, сябрамі і калегамі Алега Гулака. Яго будзе не хапаць не толькі нам, але і наступным пакаленням беларусаў. Лепшае, што мы можам зрабіць для яго памяці, – гэта прадоўжыць шлях, які ён пачаў задоўга да нас. І быць дастаткова адкрытымі і мудрымі, каб у дэмакратыі і свабоды, якія ўсё жыццё абараняў Алег, было як мага больш паслядоўнікаў».

    Апошнія навіны