• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 25 сакавіка

    26 сакавіка, 2022

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.

    #непадпарадкаванне

    #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў

    • Сёння беларусы па ўсім свеце адзначалі Дзень Волі, а таксама выходзілі ў знак пратэсту вайны з Украінай.
    • Святлана Ціханоўская перадала гуманітарную дапамогу для беларускага хаба «ПОБАЧ», які зараз дапамагае пацярпелым ад вайны.
    • Фонд BYSOL даставіў электрычны генератар і груз медыцыны для дзіцячай бальніцы ў Чарнігаве.
    • Добраахвотнікі батальёна Кастуся Каліноўскага прынялі прысягу і батальён увайшоў у склад узброеных сілаў Украіны.
    • У Мінску прайшла жаночая акцыя, дзяўчаты выйшлі з парасонамі ў колерах украінскага сцяга.
    • Дыяспары Ірландыі і Бельгіі арганізавалі ўжо 3-е адпраўленне амуніцыі для батальёна Кастуся Каліноўскага.
    • Парламентарыі 10 краінаў працуюць над праграмай падтрымкі для беларускіх салдат, якія адмовяцца ваяваць супраць Украіны.
    • Кавалеўскі, Лябедзька і Мацкевіч падчас візіту ва Украіну сустрэліся з беларусамі Кіева і абмеркавалі дапамогу Украіне.
    • Беларускі ПЭН-цэнтр паведаміў, што на сённяшні дзень у іх, разам з іншымі ПЭН-цэнтрамі, атрымалася сабраць ужо больш за 36 тысяч еўра ў падтрымку ўкраінскіх дзеячаў культуры.
    • Святлана Ціханоўская разам з Паўлам Латушкам і Таццянай Хоміч правяла сустрэчу з прэзідэнтам Польшчы і расказала пра Антываенны Рух.
    • Дзеці намалявалі працы для беларускіх добраахвотнікаў, якія змагаюцца на баку Украіны, каб іх падтрымаць.
    • Актывістка Святлана Кароль распавяла пра тое, як у Гомелі дапамагаюць украінцам.
    • Лявон Вольскі і Якаб Валянштэйн выпусцілі песню «Слава Украіне».

    #інфармацыйныфронт

    • З'явілася новая беларуская газета «Lamant», у першым выпуску апублікаваныя артыкулы, прысвечаныя сітуацыі ва Украіне.
    • Беларускі самвыдат працягвае распаўсюджваць улёткі і змагацца з прапагандай.
    • Супольнасць «Честные люди» вядзе кампанію па звароце да беларускіх дэпутатаў супраць вайны.
    • Прадстаўніца дыяспары беларусаў у Італіі «Supolka» Юлія Юхно-Тарасевіч выступіла на XIII Кангрэсе CISL і расказала пра тое, як беларусы дапамагаюць Украіне.

    Кожны можа стаць чальцом Антываеннага Руху цяпер. Вось яго Маніфест.

    Апошнія навіны