• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Апублікаваныя міжнародныя прыярытэты, запушчаны адукацыйны праект. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай за 9-14 студзеня 2023

    15 студзеня, 2023

    – Святлана Ціханоўская прадставіла асноўныя прыярытэты дэмсілаў у міжнароднай палітыцы на 2023 год на палітычна-экспертнай дыскусіі з удзелам міністра замежных справаў Эстоніі Урмаса Рэйнсалу і міжнародных экспертаў.

    – 12 студзеня быў запушчаны новы адукацыйны праект для беларускіх дзяцей – Васьміног. Сачыць за праектам можна ў тэлеграме, інстаграме і фэйсбуку

    – Святлана Ціханоўская адказала на зварот сем’яў палітвязняў пра больш актыўныя дзеянні па іх вызваленні і магчымыя перамовы з рэжымам. Дамоўлена правесці сустрэчу са сваякамі палітвязняў, каб абмеркаваць магчымыя крокі. 

    – Каманда Офіса па адукацыі, якую ўзначальвае Таццяна Шчытцова, падрыхтавала 21 выпуск дайджэста «Асвета». Таксама каманда па адукацыі падрыхтавала дадатак да дайджэста з вялікім спісам самых розных магчымасцяў і прапановаў ад міжнародных універсітэтаў па ўсім свеце на 2023 год. 

    – Ціханоўская ўзяла ўдзел у адкрыцці прадстаўніцтва Радыё Свабода ў Вільні, падзякавала журналістам за працу і заклікала працаваць разам, каб дабіцца вызвалення ўсіх тых, хто за кратамі. 

    – Дарадца па прававых пытаннях Святланы Ціханоўскай Крысціна Рыхтэр правяла званок з валанцёрамі Офіса і актывістамі, дзе абмеркавалі новыя законы і працу над прыцягненнем рэжыма да адказнасці. Публікацыя па выніках званка будзе размешчаная ў канале валанцёраў.

    – Ініцыятыва Вольныя паштоўкі запусціла сумесную з ілюстратарамі акцыю па стварэнні персаналізаваных паштовак для палітвязняў.

    – Дарадца Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і міжпарламенцкай супрацы Анатоль Лябедзька правёў сустрэчу з дэпутатам Бундэстага Оліверам Качмарэкам. У Бундэстагу ФРГ будзе створаная група «За дэмакратычную Беларусь».

    – У сакавіку сейм Літвы і Офіс Святланы Ціханоўскай правядзе канферэнцыю Каліноўскага ў Вашынгтоне. Такая дамоўленасць дасягнутая па выніках сустрэчаў Франака Вячоркі і Анатоля Лябедзькі са старшынём Камісіі па міжнародных справах Сейма Літвы Жыгімантасам Павілёнісам. 

    – Святлана Ціханоўская дала інтэрв'ю Delfi (Літва, Латвія, Эстонія), Radio France, Le Monde і Le Journal du Dimanche (Францыя), «Брестская газета» (Беларусь), а таксама удзельнічала ў ток-шоу «In the Limelight» з Эдмундасам Якілайцісам TV3 (Літва).

    Апошнія навіны