• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская пачала працоўны візіт у Нарвегію па запрашэнні міністаркі замежных спраў Іне Мары Эрыксен Сёрэйдэ

    12 жніўня, 2021

    Акрамя міністаркі, Ціханоўская сустрэнецца з кіраўніцай камітэта замежных спраў Анікен Хюітфельдт, дзяржсакратаром МЗС Аўдунам Халворсенам, парламентарыямі, якія намінавалі Ціханоўскую на Нобелеўскую прэмію, а таксама Нарвежскім прафсаюзам і экспертамі Нарвежскага інстытута міжнародных адносін.

    Тэмамі сустрэч стане ўзняцце пытання Беларусі ў Радзе Бяспекі і Генасамблеі ААН, падтрымка праваабаронцаў, сем'яў рэпрэсаваных і жаночых ініцыятываў, стыпендыі для студэнтаў. З прафсаюзамі Святлана Ціханоўская абмяркуе супрацоўніцтва Нарвегіі з беларускімі рабочымі і страйкамамі.

    У пятніцу ў Осла Ціханоўская правядзе сустрэчу з выканаўчым дырэктарам Yara Свенам Торы Халзетэрам, дзе абмяркуе спыненне супрацоўніцтва нарвежскай кампаніі з «Беларуськаліем», пакуль у Беларусі не будуць праведзеныя свабодныя выбары.

    Нарвегія – удзельніца Рады бяспекі ААН, яна падтрымала запуск Маскоўскага механізму АБСЕ, платформу па дакументаванні злачынстваў IAPB, а зараз падтрымлівае беларускія ініцыятывы і арганізацыі.

    Апошнія навіны