• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Як вакцынавацца? Якая сапраўдная статыстыка? Праўда пра медыцыну ў Беларусі – у стрыме на канале Ціханоўскай

    20 кастрычніка, 2021

    У чацвер, 21 кастрычніка, а 19:00 пачнецца стрым пра стан медыцыны, эпідэмію каранавіруса ў Беларусі, а таксама спосабы зберагчы сваё здароўе і атрымаць кансультацыю лекара анлайн.

    У гэтым стрыме ўдзельнічаюць:

    Святлана Ціханоўская;

    – Кіраўніца аддзела знешніх сувязяў Офіса Аляксандра Логвінава;

    – Каардынатар Фонду медыцынскай салідарнасці Андрэй Ткачоў;

    – Лекар, прадстаўнік праекта тэлемедыцыны «еЗдоровье» Уладзімір Свіркоў;

    – Лекарка, былая клінічная фармаколаг 6 гарадской клінічнай бальніцы Мінска Вольга Садоўская.

    Спікеры абмяркуюць рэальную сітуацыю з каранавірусам у краіне, раскажуць пра магчымасці вакцынавацца і прайсці агляд лекара, выкрыюць хлусню статыстыкі рэжыму пра пандэмію і адкажуць на пытанні гледачоў.

    Задаць сваё пытанне камандзе Ціханоўскай перад стрымам можна ў чат-боце Офіса https://t.me/AskOffice_Bot.

    Апошнія навіны