• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • «Прагнаць чужынцаў са сваіх гарадоў». Зварот Ціханоўскай да Дня Волі

    24 сакавіка, 2022

    «Незалежнасць – гэта калі ты бароніш сваю краіну. І для цябе гэта нават не подзвіг. А проста здаровая рэакцыя на злачынства. Бо іншага выбара няма і ня можа быць – калі знішчаюць твой родны дом. Карыстаюцца тваёй краінай, каб весці чужую вайну, карыстаюцца тваёй зямлёй, аэрадромамі, войскамі. Выбар для народа незалежнай краіны толькі адзін: прагнаць чужынцаў са сваіх гарадоў. Бо кожны ў краіне адчувае: гэта мая зямля.

    Заўтра Дзень Волі. 25 сакавіка 1918 года была абвешчаная Беларуская Народная Рэспубліка – першая нацыянальная дзяржава, у якой быў бела-чырвона-белы сцяг, герб «Пагоня» і вокліч «Жыве Беларусь». Але, каб святкаваць гэты дзень далей – нам з вамі яшчэ трэба прайсці няпросты, пакручасты шлях, і мы пройдзем яго разам. Нам трэба:

    • Дабіцца вываду расійскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі праз Антываенны Рух.
    • Пазбавіцца ад дыктатуры і вызваліць палітзняволеных.
    • Абраць на сумленных выбарах новую дэмакратычную ўладу.
    • І пераканацца, што яна будзе пераабраная ў законныя тэрміны.

    І вось тады мы сустрэнем сапраўдны Дзень Волі і зробім яго нацыянальным святам сваёй незалежнасці».

    Апошнія навіны