• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 3 чэрвеня

    04 чэрвеня, 2022

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.

    Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:

    #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў

    • Аляксей Францкевіч расказвае гісторыю стварэння крызіснага цэнтра ў Львове і як беларусы дапамагаюць украінцам у гэтым горадзе.
    • Фонд BYSOL адправіў яшчэ адзін мікрааўтобус ва Украіну. Сродкі на яго сабралі беларусы.
    • У Сейме Латвіі створаная дэпутацкая група «За дэмакратычную Беларусь». Дэпутацкая група сяброў Беларусі дазволіць абараняць правы беларусаў у Латвіі, не дапускаць дыскрымінацыі і дапамагаць з легалізацыяй.
    • У Вільні адбыўся матч у падтрымку палітвязня Сашы Івуліна з удзелам журналістаў літоўскага выдання Delfi. ⁣За беларускую каманду гулялі былыя палітвязні і ўцекачы з Беларусі.
    • Створаны тэлеграм-бот, які дапамагае знайсці беларускія мерапрыемствы па ўсім свеце. Больш падрабязна тут.

    #сабатажпрацырэжыму

    • Канал «Беларускі Гаюн», які адсочвае перамяшчэнне ваеннай тэхнікі па Беларусі, даў справаздачу за 2 чэрвеня.
    • Таксама «Беларускі Гаюн» апублікаваў агляд асноўных падзеяў беларускай прапаганды пра вайну ва Украіне за 3 чэрвеня: Лукашэнка ў чарговы раз заявіў, што Украіна хутка прайграе вайну.
    • BYPOL прааналізаваў «народнае апалчэнне», якое стварае рэжым: на апалчэнне будзе ўскладзеная задача абароны дыктатуры ва ўмовах, калі Лукашэнка ўцягне Беларусь у вайну.
    • Святлана Ціханоўская заявіла, што загад пра наступленне войскаў Беларусі ва Украіну быў. Паводле яе словаў, вышэйшыя афіцэрскія чыны разумелі, што салдаты дэмаралізаваныя, таму «не спусцілі гэты загад далей».

    #інфармацыйныфронт

    • BYPOL раскрыў імёны сілавікоў, якія маюць дачыненне да рэпрэсій і збеглі ў Еўрасаюз.
    • Новы выпуск «Честной газеты»: у ім распавядаецца пра праблемы эканомікі, вялізную інфляцыю, заробкі і пенсіі, якія падаюць пяты месяц запар.

    #BelarusWithUkraine

    Апошнія навіны