• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Як вінаватыя будуць прыцягнуты да адказнасці? Якія арганізацыі займаюцца расследаваннямі злачынстваў і на якім яны этапе? Офіс Святланы Ціханоўскай адказвае на пытанні

    15 снежня, 2022

    1) Ці вы камунікуеце з арганізацыямі і платформай па прыцягненні вінаватых да адказнасці, ці ведаеце на якім этапе расследаванне злачынстваў супраць чалавечнасці? 

    Офіс Святланы Ціханоўскай падрымлівае працоўныя кантакты з вялікай колькасцю актараў, якія працуюць над прыцягненнем да адказнасці прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі. На ўзроўні юрыстаў і экспертаў камунікацыя вядзецца з міжнароднымі юрыстамі і адвакатамі ў галіне крымінальнага міжнароднага права, Міжнародным камітэтам па расследаванні катаванняў, Платформай па прыцягненні да адказнасці для Беларусі, Місіяй Кіраўніцтва Вярхоўнага камісара па правах чалавека ААН, Сусветнай арганізацыяй супраць катаванняў, Еўрапейскім цэнтрам кастытуцыяналізма і правоў чалавека, міжнароднымі і беларускімі праваабарончымі арганізацыямі. Таксама на дзяржаўных узроўнях мы падтрымліваем камунікацыю з пракуратурамі, Міністэрствамі юстыцыі і крымінальнымі паліцыямі розных краінаў.

    Супрацоўнікі Офіса прымаюць удзел у агульнай распрацоўцы і рэалізацыі стратэгіі прыцягнення да адказнасці праз інструменты ўніверсальнай юрысдыкцыі, Міжнароднага крымінальнага суда і стварэння спецыяльнага трыбунала па Беларусі.

    2) Ці распрацоўваюцца механізмы і законы для прыцягнення вінаватых да адказнасці ў дэмакратычнай Беларусі (не ўсе ўдзельнікі трапляюць пад міжнародную адказнасць)?

    Датычна нацыянальнага прыцягнення да адказнасці, рознымі актарамі зараз вядзецца вялікая праца па зборы дадзенных і сведак пра злачынствы, здзейсненыя прадстаўнікамі рэжыму Лукашэнкі. На падставе гэтых, а таксама іншых дадзеных у дэмакратычнай Беларусі адбудуцца справядлівыя судовыя разбіральніцтвы.

    3) Ці прадугледжваецца, ці ўжо прадугледжанае стварэнне дэмакратычных узводаў паліцыі, каб не дапусціць масавых пагромаў, забойстваў, грабяжоў пры адсутнасці паліцыі ў сувязі з затрыманнем удзельнікаў і саўдзельнікаў злачынстваў (і хто іх будзе затрымліваць)?

    Да пытання стварэння дэмакратычных узводаў паліцыі заклікаю звярнуцца да прадстаўніка па аднаўленні законнасці і правапарадку Аляксандра Азарава – https://t.me/OSB_By_Pol .

    Падкрэслім, што Офіс Святланы Ціханоўскай не можа з’яўляцца структурай, якая некага прыцягвае да крымінальнай адказнасці, бо гэта – прэрагатыва выключна незалежнага следства і суда. Калі мы пачнем самастойна прыцягваць людзей да адказнасці, чым мы будзем адрознівацца ад прадстаўнікоў лукашэнкаўскага рэжыму? Са свайго боку Офіс падтрымлівае ўсе ініцыятывы, якія займаюцца дакументаваннем злачынcтваў супраць беларусаў і будзе надалей рабіць усё для стварэння незалежнага суда ў дэмакратычнай Беларусі.

    Апошнія навіны