• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская пачала працоўны візіт у Нарвегію

    10 снежня, 2022

    Учора Святлана Ціханоўская прыбыла ў Осла па запрашэнні Нобелеўскага Камітэта. Яна пачала свой візіт з сустрэчы з міністаркай замежных справаў Нарвегіі Аннікен Хюітфельд і спікерам нарвежскага парламента Масудам Гарахані. Яна падзякавала Нарвегіі за падтрымку: Нарвегія выдзеліла дапамогу Еўрапейскаму Гуманітарнаму Універсітэту, незалежным беларускім медыям, Міжнароднай платформе па збору доказаў злачынстваў Лукашэнкі, а таксама, па просьбе Ціханоўскай, перайменавала «Белую Расію» ў «Беларусь». 


    На фота: Святлана Ціханоўская і міністарка замежных справаў Нарвегіі Аннікен Хюітфельд

    Святлана Ціханоўская звярнула ўвагу на тое, што зараз вельмі важна падтрымліваць палітвязняў, рэпрэсаваных у Беларусі, таму што ціск сістэмы і тэрор ствараюць адчуванне пакінутасці – людзі выходзяць з турмаў і не маюць патрэбнай дапамогі, магчымасці рэлакавацца. У іх рэжым забірае ўсё, таму зараз важна знайсці магчымасць і падтрымліваць іх матэрыяльна, і аказваць псіхалагічную дапамогу.


    На фота: Святлана Ціханоўская і спікер нарвежскага парламента Масуд Гарахані

    Падчас сустрэч абмеркавалі:

    – стварэнне групы сяброў Беларусі ў нарвежскім парламенце і ў Паўночнай радзе, куды ўваходзяць скандынаўскія краіны;
    – пытанне завядзення справаў па ўніверсальнай юрысдыкцыі;
    – магчымасць правядзення стажыровак для маладых беларусаў і стыпендыі, з якімі з’явіліся складанасці пасля пачатку вайны;
    – правядзенне слуханняў па Беларусі;
    – правядзенне міжнароднага мерапрыемства, прысвечанага Беларусі і беларускай незалежнасці, якая цяпер знаходзіцца пад пагрозай;
    – магчымасці недапушчэння размяшчэння ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі;
    – стан Марыі Калеснікавай, Алеся Бяляцкага і іншых палітвязняў, суды над чыгуначнымі партызанамі, а таксама над удзельнікамі праекта «Беларускі Гаюн». 

    Таксама Святлана Ціханоўская папрасіла падтрымліваць Беларускі ПЭН-цэнтр, культурныя ініцыятывы, праваабарончыя арганізацыі.

    Ціханоўская сустрэлася з беларускімі праваабаронцамі, якія прыехалі на цырымонію Нобелеўскай прэміі з мэтай падтрымкі Алеся Бяляцкага, нарвежскімі палітычнымі элітамі, прадстаўнікамі экспертнай супольнасці, рэктарамі ўніверсітэтаў. 

    Сёння Святлана Ціханоўская возьме ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі ўручэння Нобелеўскай прэміі міру Алесю Бяляцкаму і праваабаронцам з Украіны і Расіі, а таксама прыме ўдзел у Нобелеўскім банкеце і правядзе кароткую сустрэчу з каралём Нарвегіі. Таксама яна выступіць з прамовай падчас урачыстага шэсця, якое пачнецца пасля Нобелеўскай цырымоніі.

    Апошнія навіны