• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская заклікала дапамагчы дзецям палітвязняў

    30 лістапада, 2021

    «У Беларусі 889 палітвязняў і яшчэ тысячы чалавек, якія знаходзяцца ў турме з палітычных прычынаў. У большасці ёсць дзеці – і гэта азначае, што тысячы дзетак сумуюць па сваіх мамах і татах, якіх ужо даўно не бачылі. Я добра ведаю, што гэта такое – адказваць на пытанні «калі вернецца тата?» і рабіць усё, каб не пазбавіць іх дзяцінства.

    Многія бацькі пазбаўленыя такой простай магчымасці падарыць дзіцяці новую цацку, кнігу ці проста абняць. Дзецям з сем'яў, дзе маці ці бацьку ўзялі ў закладнікі, вельмі цяжка.

    Але вы можаце дапамагчы ім – і вось як:

    • Фонд «Краіна для жыцця» збірае пошту Дзеда Мароза. Вы можаце запоўніць форму на сайце і аплаціць падарунак або ахвяраваць любую суму, якая пойдзе на падарункі дзецям палітвязняў.
    • Фонд BYSOL абвясціў калядны збор. Вы можаце ахвяраваць любую суму, якая дазволіць Дзеду Марозу і Снягурцы прыйсці да дзяцей палітвязняў і ўручыць падарунак. Акрамя таго, вы можаце падтрымаць персанальныя зборы сем'яў палітвязняў.
    • А яшчэ вы можаце далучыцца да ініцыятывы INeedHelpBy і аплаціць прадукты для сем'яў палітвязняў і тых, хто зведаў рэпрэсіі.

    Давайце дапаможам гэтым сем'ям адчуць часцінку навагодняга цяпла, а дзецям – атрымаць падарунак і віншаванне, пра якое яны абавязкова напішуць у лісце маме ці тату».

    Апошнія навіны