• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з паслом ЗША пры АБСЕ Майклам Карпентэрам

    22 сакавіка, 2022

    Святлана Ціханоўская прыняла ў сябе ў офісе пасла ЗША пры АБСЕ Майкла Карпентэра, які ўчора выступіў на Форуме Каліноўскага і распавёў пра планы ЗША па падтрымцы беларусаў. У сустрэчы таксама прыняла ўдзел спецыяльная пасланніца ЗША па Беларусі Джулі Фішэр.

    На сустрэчы Ціханоўская і Карпентэр абмеркавалі:

    – дэ-факта акупацыю Беларусі расійскімі войскамі і тое, што ўсё гэта адбываецца са згоды нелегітымнага ўраду Лукашэнкі. Гэта прывяло да відавочнай страты суверэнітэту ў палітычнай і вайсковай сферах. Акупацыяй тлумачацца незаконныя рашэнні, якія прывялі да бестэрміновага знаходжання расійскіх войскаў у Беларусі, удзелу ў вайне супраць Украіны, гатоўнасці Беларусі да размяшчэння ядзернай зброі;

    – непрызнанне рэжыму Лукашэнкі, які цалкам пазбавіўся здольнасці прымаць незалежныя рашэнні. Адмова ад прызнання зробіць нядзейснымі ўсе рашэнні, якія рэжым прымае разам з Пуціным, а таксама дапаможа стрымаць беззаконне ў Беларусі (у тым ліку дырэктыву, якая дазваляе прадаваць дзяржаб'екты без конкурсу (карупцыя) або ўносіць у банкі любыя сумы грошай без верыфікацыі (адмыванне грошай);

    – добраахвотніцкія ініцыятывы беларусаў, у тым ліку, батальён імя Кастуся Каліноўскага, які дапамагае ўкраінцам абараняць Кіеў, і іх важнасць у кантэксце падтрымкі беларусамі ўкраінцаў;

    – удзел Беларусі і Расіі ў АБСЕ, парушэнне краінамі Хельсінскіх пагадненняў. Яны казалі пра тое, як можна праз АБСЕ і іншыя платформы абмежаваць удзел беларускага рэжыму і ўзмацніць дэмакратычных сілаў;

    – магчымасць эфектыўнага выкарыстання АБСЕ ў працы па Беларусі, актывізацыя ўзаемадзеяння дэмакратычных сілаў з саюзнікамі незалежнай дэмакратычнай Беларусі;

    – дыскрымінацыя і стыгматызацыя беларусаў за мяжой з-за рашэння Лукашэнкі ўдзельнічаць у агрэсіі супраць Украіны, у тым ліку тых беларускіх рэлакантаў, хто змагаецца з рэжымам і бег ад рэпрэсій. Ціханоўская заклікала да актыўнага ўцягвання механізмаў БДІПЧ АБСЕ для вырашэння такіх праблемаў;

    – правядзенне канферэнцыі па выкананні рэкамендацый Маскоўскага механізма АБСЕ па падзеях 2020 года ў Беларусі.

    Майкл Карпентэр таксама запрасіў Святлану Ціханоўскую выступіць перад пасламі пры АБСЕ ў Вене.

    Апошнія навіны