• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Прадстаўнік Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька выступіў на канферэнцыі Каліноўскага ў Еўрапарламенце

    24 чэрвеня, 2022

    Прыводзім галоўныя тэзісы і прапановы яго выступу:

    – Прапанова дэпутатам Еўрапарламенту падтрымаць зварот Святланы Ціханоўскай і іншых лідараў да кіраўнікоў краін і ўрадаў чальцоў ЕС, лідараў ЕС, Еўрапарламенту з нагоды разгляду заявак Украіны, Малдовы, Грузіі. Вельмі важна, каб у выніковым дакуменце быў абзац пра еўрапейскія перспектывы Беларусі.

    – Спрыянне адкрыццю офісу дэмакратычных сіл у Бруселі. Прэзідэнтка Метсола сваім рашэннем выдзеліла памяшканні для хабу ўкраінскіх арганізацый. Было б добра і беларусам мець сталае месца для сістэмнай працы ў Бруселі.

    – Стварэнне дзеяздольнай, эфектыўнай сеткі дэпутацкіх груп «За дэмакратычную Беларусь» у нацыянальных парламентах еўраатлантычнай прасторы. Тут ёсць багата накірункаў для дзейнасці, у прыватнасці, арганізацыя стажыровак маладых беларусаў. Па сутнасці, гэта стварэнне кадравага рэестру для новай Беларусі. Таксама Лябедзька ўзняў пытанне палітычнага апякунства над палітвязнямі. Апекуноў сотні, а вязняў – тысячы

    – Дамова ўкраінскіх і палітычных элітаў пра агульныя супольныя пасланні да ўкраінцаў і беларусаў. Без гэтага ёсць рэальныя пагрозы для нарастання канфрантацыі ў беларуска-ўкраінскіх стасунках.

    Не закрываць Еўропу для беларусаў, не дыскрэдытаваць беларускі бізнес у Еўропе па колеру пашпарту.

    Увесь выступ – у відэа: https://youtu.be/Nf0hmfqvIJk

    Апошнія навіны