• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Навіны першага дня візіту Святланы Ціханоўскай у Польшчу

    04 ліпеня, 2022

    Сёння, 4 ліпеня, Святлана Ціханоўская пачала працоўны візіт у Варшаву, дзе яна сустрэлася з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам і прэм’ер-міністрам Матэушам Маравецкім.

    • Святлана Ціханоўская правяла працоўную сустрэчу з камандай ByPol, дзе абмеркавала з імі падрыхтоўку Плана «Перамога», а таксама магчымыя дзеянні ў выпадку абвастрэння сітуацыі ў Беларусі. Прадстаўнікі ByPol расказалі аб настроях сярод сілавікоў і вайскоўцаў унутры краіны. На сустрэчы яны таксама абмеркавалі спосабы супрацьдзеяння рэжымнай прапагандзе.

    • Пасля гэтага Ціханоўская наведала Free Belarus Center, грамадскую арганізацыю, якая эвакуявала больш за 3000 чалавек з Кіева, Краматорска і Дняпра (пасля падзей 24 лютага). Прадстаўнікі Free Belarus Center Паліна Бродзік і Рыгор Фролаў расказалі аб тым, як яны дапамагалі беларусам унутры краіны і ва Украіне (юрыдычная дапамога, кансультацыі, дапамога з легалізацыяй ва Украіне). Таксама Святлана Ціханоўская сустрэлася з валанцёрамі арганізацыі, якія падзяліліся досведам і распавялі пра свае дасягненні і працу па дапамозе Украіне.

    Фота: Павел Крычко
    • Прадстаўнікі Святланы Ціханоўскай Крысціна Рыхтэр і Франак Вячорка, а таксама прадстаўнік НАУ Міхаіл Кірылюк правялі сустрэчу ў Міністэрстве ўнутраных спраў, дзе абмеркавалі пытанні легалізацыі беларусаў. Па інфармацыі МУС заявы на выдачу відаў на жыхарства па гуманітарных прычынах пачнуць прымаць ваяводскія ўпраўленні з 8 ліпеня. Таксама з 1 жніўня ў Варшаве чакаецца пачатак выдачы гуманітарных візаў для беларусаў, якія прыехалі з Украіны без візаў, а з верасня – у Беластоку, Любліне і Познані. Таксама былі абмеркаваныя магчымыя шляхі раўэння праблем запісу на візавую падачу ў польскія консульствы ў Беларусі.
    • Разам з Паўлам Латушкам праведзена сустрэча з прэм’ер-міністрам Польшчы. Заўтра пройдуць сустрэчы з прэзідэнтам Дудам і міністрам аховы здароўя. У парадку дня – дазвол для беларусаў жыць і працаваць у Польшчы, у тым ліку – для лекараў.

    Фота: Павел Крычко
    • Пра апошнія падзеі і стасункі беларусаў і ўкраінцаў Святлана паразмаўляла ў прамым эфіры з Сяргеем Чалым.

    Фота: Павел Крычко
    Апошнія навіны