• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская ў Рызе заклікала да міжнароднага расследвання забойства Рамана Бандарэнкі, эканамічных санкцый і адмены Чэмпіянату па хакеі ў Мінску

    14 лістапада, 2020

    Падчас рабочага візіту ў Латвію Святлана Ціханоўская правяла сустрэчы з прэзідэнтам, прэм'ерам, міністрам замежных спраў і латвійскімі НДА. Святлана таксама ўсклала кветкі ля Помніка Свабоды ў Рызе і запаліла свечкі разам з беларускай дыяспарай у памяць аб Рамане Бандарэнке.

    Чакаецца, што ў бліжэйшы час Латвія і балтыйскія краіны ўвядуць пашыраны спіс індывідуальных санкцый, які можа ўключаць сотні імёнаў людзей, вінаватых у фальсіфікацыях і рэпрэсіях.

    Святлана Ціханоўская заклікала Нацыянальны банк Латвіі спыніць супрацоўніцтва з дзяржбанкамі Беларусбанк і Белаграпрамбанк, а таксама ўвесці эканамічныя санкцыі супраць дзяржаўных прадпрыемстваў, якія звальняюць бастуючых работнікаў. У прыватнасці, Ціханоўская заклікала перагледзець кантракты аб закупках нафтапрадуктаў і металапрадукцыі, лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці і алкаголю з Беларусі. Таксама Святлана падтрымала ідэю накласці эканамічныя санкцыі на бізнэсы, звязаныя з Лукашэнкам і прыбліжанымі да яго алігархамі.

    Святлана Ціханоўская звярнулася да міністра Рынкевічса з просьбай падтрымаць міжнароднае расследаванне ў рамках універсальнай юрысдыкцыі і аб'явіць арганізацыі ГУБАЗіК і АМАП экстрэмісцкімі.

    Прэзідэнт Латвіі Левітс заявіў, што лічыць Святлану Ціханоўскую прызнаным прадстаўніком народа Беларусі, і падтрымаў ідэю пашырэння санкцыйнага спісу на ўзроўні ЕС. Святлана Ціханоўская ў сваю чаргу падзякавала Латвіі за дапамогу параненым, адкрыццё гуманітарнага калідора, спрашчэнне візавых працэдур для рэпрэсаваных, а таксама матэрыяльную дапамогу для беларускіх журналістаў і рэпрэсаваных актывістаў. Ціханоўская таксама папрасіла аб падтрымцы малога бізнэсу, які пацярпеў з-за рэакцыі рэжыму на забастоўкі.

    Святлана Ціханоўская таксама абмеркавала з кіраўніцтвам Латвіі магчымасць адмены або пераносу чэмпіянату свету па хакеі з Мінска (планавалася, што чэмпіянат пройдзе ў Мінску і Рызе). Чакаецца, што рашэнне аб пераносе або адмене будзе прынята ў бліжэйшы час.

    Апошнія навіны