• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай за тыдзень 23-29 жніўня

    29 жніўня, 2021

    – Офіс Святланы Ціханоўскай запусціў агульную платформу салідарнасці Belarusplatform.org. На платформе сабраныя верыфікаваныя ініцыятывы, якія дапамагаюць пратэстнаму руху. Любы ахвочы можа далучыцца да гэтых ініцыятываў – для гэтага трэба выбраць на сайце праекты, якія шукаюць супрацоўнікаў або валанцёраў. Больш падрабязна – па спасылцы.

    – Дэмакратычныя сілы запусцілі сайт belarusmadeachoice.org, які паказвае, які шлях беларусы прарабілі за год: якія ініцыятывы ўзаемадапамогі, праекты дакументацыі сведчанняў злачынстваў, мабілізацыйныя праекты былі створаныя, якіх поспехаў беларусы дамагліся на міжнародным узроўні.

    – Святлана Ціханоўская павіншавала беларусаў з 30-годдзем атрымання незалежнасці: «Нам варта памятаць усю нашую гісторыю, каб выпадковыя ва ўладзе людзі не мелі магчымасці яе перапісваць. У жніўні 2020-га сотні тысяч беларусаў выйшлі на вуліцы гарадоў і вёсак Беларусі і ўзнялі той самы бел-чырвона-белы сцяг, пад якім абвяшчалася незалежнасць у 1918-м і аднаўлялася ў 1991-м».

    – Прадстаўнік Ціханоўскай па эканамічных рэформах Алесь Аляхновіч патлумачыў планы працы дэмсіл пасля вылучэння Беларусі больш за 900 млн даляраў са сродкаў МВФ: «Факт залічэння SDR ад МВФ не азначае, што рэжым зможа імі скарыстацца».

    – Прадстаўнік Ціханоўскай па прававых пытаннях Сяргей Зікрацкі звярнуўся да Следчага камітэту, які адмовіў ў распачацці крымінальнай справы па факце катаванняў з боку сілавікоў, і заявіў, што ўсе, хто здзяйсняў злачынствы, паўстануць перад сумленным судом: «Адказнасць за катаванні – гэта пазбаўленне волі на тэрмін ад 7 да 25 гадоў або пажыццёвае пазбаўленне волі, або нават смяротнае пакаранне».

    – «Тут мы смела можам казаць, што гэта генацыд»: Сяргей Зікрацкі і Валер Кавалеўскі з пункту гледжання закона далі ацэнку відэа ад Кіберпартызанаў, у якіх сілавікі фактычна прызнаюцца ва ўчыненых імі злачынствах.

    – Валанцёры правялі тэлефанаванне з Валерам Кавалеўскім. Ён распавёў пра цалкам сфармаваную пазіцыю Еўропы і ЗША па падтрымцы Беларусі, пра незадавальненне Кітаем дзеяннямі Лукашэнкі і пра залежнасць і страх апошняга перад Крамлём. Таксама ён распавёў валанцёрам пра планы Святланы Ціханоўскай здзейсніць шэраг афіцыйных візітаў, у тым ліку ў краіны постсавецкай прасторы.

    – Валанцёры Офіса Ціханоўскай адправілі 1000 паштовак палітвязням. У праекта «Вольныя паштоўкі» пачалі выходзіць майкі з малюнкамі палітвязняў. Сродкі ад продажу маек ідуць на падтрымку vkletochku.org – праекта, які займаецца адпраўкай лістоў палітвязням. Вы можаце стаць валанцёрам, запоўніўшы анкету на сайце.

    – Святлана Ціханоўская і яе прадстаўніца па адукацыі Вольга Шпарага – пра запланаваныя новаўвядзенні ў школах і ўніверсітэтах, якія прадугледжваюць факультатывы пра «духоўнасць і патрыятызм» і ўрокі, на якіх дзеці будуць абмяркоўваць з педагогамі паняцце «народнае адзінства» і дзяржаўную сімволіку: «Мэту ўсіх гэтых новаўвядзенняў рэжым не хавае – гэта ператварэнне настаўнікаў у апору дзяржаўнай палітыкі і гвалту».

    – Святлана Ціханоўская ў інтэрв’ю распавяла пра тое, на якім этапе зараз рух беларусаў да свабоды: Doorbraak (Бельгія), Euronews, фільм TUT.BY/zerkalo.io 16 жніўня 2020-га: што было пасля, ABC (Аўстралія).

    Апошнія навіны