• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская: «Сёння дзясяткі рынкаў і гандлёвых цэнтраў па ўсёй Беларусі ў адзін дзень апусцелі»

    27 кастрычніка, 2022

    Святлана Ціханоўская: «Сёння дзясяткі рынкаў і гандлёвых цэнтраў па ўсёй Беларусі ў адзін дзень апусцелі. Пакупнікі ўбачылі зачыненыя павільёны, а прадаўцы адмовіліся выходзіць на працу.

    Прычына гэтага – нават не нізкі прыбытак на фоне крызісу або пастаяннае павышэнне падаткаў. Рэжым даўно пачаў барацьбу з прадпрымальніцтвам: яго не так хвалюе ўнёсак прадпрымальнікаў у эканоміку, наколькі палохае немагчымасць кантраляваць тысячы вольных людзей. Менавіта таму ў Беларусі ўжо год не рэгіструюць новыя ІП, а з новага года падатак стане непад'ёмным для мноства рамеснікаў і гандляроў.

    Дзяржава зноў дзейнічае з наборам знаёмых інструментаў: прыніжэнне і запалохванне. За апошнія тыдні на прадпрымальнікаў абрынуліся абсурдныя законы аб стрымліванні цэнаў, хваля праверак і неабгрунтаваных штрафаў.

    Беларускія ІП за гады працы шмат разоў прыстасоўваліся да новых, кожны раз усё больш цяжкіх умоваў працы, працавалі яшчэ больш, каб забяспечыць свае сем'і. Але зараз яны проста не ведаюць, што рабіць, каб як мінімум – не збанкрутаваць, як максімум – не апынуцца ў турме.

    Беларусы даўно прызвычаіліся працаваць без усялякай дапамогі ці падтрымкі з боку дзяржавы, насуперак новым і новым абмежаванням. Усё, чаго людзі патрабуюць узамен – базавай павагі, празрыстых правілаў і дзейсных законаў. Але атрымліваюць толькі новую порцыю хамства і знявагі.

    Чыноўнікі, якія плодзяць забароны і збіраюць штрафы, здаецца, забываюцца, хто насамрэч плаціць ім заробак. Гэта падаткаплатнікі – працадаўцы для дзяржапарату. Не наадварот. І кожны падаткаплатнік мае права патрабаваць не толькі павагі да сваёй працы, але і адэкватнай падтрымкі ад дзяржавы, якую ён утрымлівае».

    Апошнія навіны