• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Дзеянні дэмакратычных сіл для вяртання законнасці і спынення беспакаранасці ў Беларусі

    03 чэрвеня, 2021

    Дзясяткі тысяч мірных беларусаў былі арыштаваныя, тысячы зведалі катаванні, сотні кінутыя ў турмы, некалькі забітыя. І ўсё гэта – за тое, што людзі мірна запатрабавалі ад Лукашэнкі прызнаць вынікі выбараў і паважаць волю народа. Зараз беларусы не могуць знайсці справядлівасць у сваёй краіне. Шмат хто быў вымушаны пакінуць Беларусь пад пагрозай рэпрэсій. Каб спыніць рэпрэсіі ў Беларусі і прыцягнуць да адказнасці вінаватых, цяпер дзейнічаюць некалькі ініцыятыў.

    – У Літве і Польшчы распачатыя крымінальныя справы ў межах універсальнай юрысдыкцыі. Каля дваццаці пацярпелых ад катаванняў у Беларусі ўжо прызнаныя пацярпелымі. У межах узбуджаных спраў збіраюцца доказы, выяўляюцца вінаватыя, рыхтуюцца да падачы заявы аб павелічэнні колькасці пацярпелых. Аналагічная справа ўжо ініцыяваная і ў Чэхіі.

    – Пачала сваю працу Міжнародная платформа для Беларусі па прыцягненні вінаватых да адказнасці (IAPB). Для дакументацыі правапарушэнняў і злачынстваў рэжыму ўжо запушчаны спецыяльны механізм ААН. Вярхоўны камісар ААН прызначыў тры міжнародныя эксперты, якія збіраюць доказы злачынстваў рэжыму.

    – У Германіі ініцыяванае расследаванне па фактах масавых катаванняў і іншых масавых парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі, у тым ліку супраць былога прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі як арганізатара рэпрэсій.

    – Фонд Валерыя Цапкалы пачаў збор сродкаў на арышт Лукашэнкі, які здзейсніў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь шэраг асабліва цяжкіх злачынстваў.

    – У Нідэрландах юрысты пачалі збіраць доказы злачынстваў супраць мірных грамадзян у Беларусі, каб стварыць магчымасць разгляду справы ў Міжнародным крымінальным судзе ў Гаазе.

    На жаль, зараз у Беларусі не працуе закон, і людзі шукаюць справядлівасці за мяжой. Але мы ўпэўненыя, што ўсе сабраныя доказы стануць падставай для прыцягнення да адказнасці арганізатараў і выканаўцаў рэпрэсіяў у Беларусі.

    Апошнія навіны