• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Нарада Кабінета прадстаўнікоў: расследаванне крымінальных спраў, дапамога студэнтам і прыклад прыватызацыі

    01 снежня, 2020

    Правы чалавека

    Прадстаўнік па правах чалавека Гары Паганяйла абвесціў, што пасля падачы заявы для расследавання справы Максіма Харошына па ўніверсальнай юрысдыкцыі ў Вільні падобныя заявы па іншых справах рыхтуюцца і ў Польшчы. Акрамя таго, Паганяйла заявіў пра намер аднавіць працу па справах аб знікненні палітычных апанентаў Лукашэнкі ў 1999 годзе.

    Адукацыя

    Прадстаўніца па адукацыі Вольга Шпарага абвесціла, што праца яе групы ідзе ў трох напрамках:

    – Дапамога рэпрэсаваным студэнтам і выкладчыкам;

    – Падрыхтоўка адукацыйнай рэформы;

    – Распрацоўка дыстанцыйнай платформы для навучання, куды, жывучы ў Беларусі, могуць інтэгравацца і студэнты, і выкладчыкі.

    Шпарага распавяла, што яе група сабрала базу з 80 выкладчыкаў, што зведалі рэпрэсіі, і ўвесь час шукаюць магчымасці для працягу працы. Германская асацыяцыя па даследаванні Усходняй Еўропы і BeSSa запусцілі праграму мінімум на 20 месцаў і вядуць перамовы з універсітэтамі далей. Яшчэ 109 студэнтам ужо дапамагла Беларуская Асацыяцыя Падтрымкі Студэнтаў http://www.bystudentsol.org (BeSSA). Каб залучыць яшчэ больш дапамогі навучальным установам, Святлана Ціханоўская і офіс па адукацыі дамовіліся накіраваць шэраг сумесных лістоў у профільныя міністэрствы розных краін.

    Эканоміка

    Прадстаўнік па эканоміцы Алесь Аляхновіч распавёў пра ідэю стварэння працоўных груп на заводах, што будуць збіраць інфармацыю пра праблемы на прадпрыемстве (карупцыю, закрэдытаванасць і г.д.) і распрацоўваць шляхі іх вырашэння – у тым ліку шукаць інвестараў, якія гатовыя да ўзаемавыгаднага партнёрства.

    Эканамічная каманда падрыхтавала матэрыял, што паказвае пазітыўны прыклад прыватызацыі прадпрыемства. Рэжым Лукашэнкі шмат гадоў ствараў міф пра распродаж дзяржуласнасці як пагрозу эканоміцы краіны і страты працоўных месцаў. Але досвед Skoda паказвае:

    Колькасць працаўнікоў на Skoda вырасла на 75%: з 20 000 чалавек у 1991 годзе (да прыватызацыі) – да 35 000 на канец 2019 года.

    Зарплата на Skoda засталася вышэй за сярэднюю. Калі сярэдняя зарплата ў Чэхіі складае каля 1500 даляраў, то на Skoda спецыяліст атрымлівае каля 1600 даляраў, інжынер – каля 2000 даляраў, а начальнік дэпартамента – больш за 9000 даляраў.

    Падатковыя паступленні ад працы прыватызаванай Skoda сёння ў шмат разоў большыя, чым яны былі 30 гадоў таму.

    Яшчэ адзін важны матэрыял ад Аляхновіча – «У што абыдзецца Расеі Беларусь з Аляксандрам Лукашэнкам». Ён навочна паказвае, як і без таго істотныя выдаткі на суседа ператворацца ў непад'ёмную ношу.

    Апошнія навіны