• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская пачала працоўны візіт у Германію

    13 снежня, 2020

    Сёння яна сустрэлася са Святланай Алексіевіч у Берліне. Яны абмеркавалі, як можна дапамагчы людзям у Беларусі. Алексіевіч паведаміла, што збірае матэрыялы для магчымай кнігі – гісторыі герояў гэтай рэвалюцыі.

    Ціханоўская падкрэсліла, што на кожнай сустрэчы з замежнымі палітыкамі распавядае гісторыі беларусаў і што кожную з іх перажывае як асабістую. Алексіевіч, у сваю чаргу, падзялілася, што была пад уражаннем ад таго, як паслы розных краін праявілі салідарнасць і падтрымалі яе ў Мінску, калі была небяспека яе затрымання. На жаль, Святлана Алексіевіч не змагла заставацца ў краіне і адчувае віну за гэта.

    Увечары Святлана Ціханоўская ўдзельнічала ў мітынгу дыяспары беларусаў. Блізу трохсот чалавек са сцягамі сабралася каля Берлінскай канцэртнай залы, на якой была мастацкая інсталяцыя. «Кожны беларус, незалежна ад таго, дома ён ці за мяжой, – герой. Зараз вельмі важна падтрымліваць адзін аднаго і камунікаваць з еўрапейскімі палітыкамі, каб яны дапамагалі беларусам», – звярнулася Святлана да прысутных.

    Пасля гэтага Святлана выступіла ў Берлінскім саборы ў час малітвы за мір у Беларусі. Заўтра яна сустрэнецца з федэральным прэзідэнтам Германіі Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам.

    Апошнія навіны