• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • ​Святлана Ціханоўская дзякуе праваабарончаму цэнтру «Вясна» ў дзень яго народзінаў

    26 красавіка, 2022

    «26 гадоў таму ў Беларусі з'явілася «Вясна-96». Супадзенне з датай Чарнобыльскай трагедыі невыпадковае – у той дзень у Беларусі разганялі масавы Чарнобыльскі шлях. А ў той жа вечар актывісты абʼядналіся, каб дапамагчы затрыманым і іх семʼям.

    Каманда «Вясны» дзесяцігоддзямі займаецца праваабарончай дзейнасцю і кажа ўслых пра тое, на што многія, як і я раней, заплюшчвалі вочы. Праваабаронцы атрымлівалі турэмныя тэрміны за сваю працу і да 2020 года – Алесь Бяляцкі адсядзеў 3 гады ў 2011 – 2014. Цяпер за кратамі акрамя яго яшчэ 6 супрацоўнікаў «Вясны»: намеснік Бяляцкага Валянцін Стэфановіч, юрыст Уладзімір Лабковіч, каардынатарка валанцёрскай службы Марфа Рабкова, кіраўнік Гомельскага аддзялення Леанід Судаленка, валанцёры Таццяна Ласіца і Андрэй Чапюк. Яны там разам з тысячамі невінаватых людзей, якія павінны быць на волі.

    Мы так прызвычаіліся да «Вясны», якая заўсёды побач, што часам забываемся дзякаваць ім за такую важную і складаную працу. Давайце зробім гэта сёння. Дзякую вам, родныя, вы робіце вельмі, вельмі важную для ўсіх нас працу.

    Павіншуйце вясноўцаў з 26-годдзем арганізацыі ў іх сацсетках, напішыце ім лісты, раскажыце пра іх ці вашую гісторыю, звязаную з «Вясной», у сацсетках з хэштэгам #FreeViasna».


    На фота: Святлана Ціханоўская і Алесь Бяляцкі.
    Апошнія навіны