• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • «Замарозка цэнаў не вырашае праблему, а наадварот яе паглыбляе». Алесь Аляхновіч – пра тое, як забарона росту цэнаў зробіць толькі горш і як можна на самай справе вырашыць праблему

    07 кастрычніка, 2022

    У гэтым відэа прадстаўнік Ціханоўскай па эканамічных рэформах Алесь Аляхновіч простымі словамі расказвае пра тое, як працуе эканоміка, як забарона росту цэнаў зробіць толькі горш і як можна на самай справе вырашыць праблему.

    «Замарозка цэнаў не вырашае праблему, а наадварот яе паглыбляе. Бо недахоп тавару нараджае чорны рынак з цэнамі ўжо значна вышэйшымі за афіцыйныя. І такім чынам, пакуль «улады» будуць трымаць замарозку цаны, будзе і дэфіцыт, і яшчэ большыя цэны на чорным рынку. 

    У сённяшняй эканамічнай мадэлі дэфіцыт можа стаць сістэмным, як раней у СССР. Беларускія вытворцы тавараў будуць імкнуцца паставіць тавары не на ўнутраны рынак, а на экспарт, дзе будзе больш высокая цана і адпаведна, прыбытак. Напрыклад, мяса, малако, абутак, касметыку будуць пастаўляць у Расію. А імпартных тавараў будзе ўсё меней у крамах, бо імпарцёрам будзе банальна нявыгадна прадаваць у Беларусі».

    Падрабязней – у відэа.

    Апошнія навіны