• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 15 сакавіка

    16 сакавіка, 2022

    Кожны можа стаць чальцом Руху цяпер. Вось яго Маніфест.

    Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:

    #непадпарадкаванне

    • У Мінску і Брэсце актывісты правялі антываенныя рэйды.
    • Партызаны вывелі са строю перагон каля беларуска-ўкраінскай мяжы. На перагоне Даманава – Лясная (Брэсцкае аддзяленне Беларускай чыгункі) згас прахадны светлафор. Яны зрабілі непрыдатным абсталяванне ў рэлейнай шафе. На нейкі час па ім практычна немагчымае перасоўванне расійскай ваеннай тэхнікі.
    • Яшчэ адзін спосаб барацьбы віцяблян: на свежанадрукаваных 100-рублёўках з'явілася «Cлава Украіне».
    • Беларусы працягваюць прымушаць дэпутатаў выказвацца на тэму вайны. Раней «Честные люди» давалі інструкцыю, як гэта рабіць.

    #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў

    • KuB e.V. разам з аб'яднаннямі беларусаў Паўднёвага Захаду Германіі («Беларусы Франкфурта ды наваколля» і «Беларусы Бадэн-Вюртэмберга») сабралі і адправілі дзве машыны дапамогі для @FreeShop_Partyzanka ў Польшчы, частка з якой адправіцца ва Украіну. У камплекце ідуць медыкаменты і іншыя сродкі медыцынскай дапамогі, абутак і тэрмабялізна, сухі паёк і кансервы і іншая жыццёва неабходная сёння дапамога.
    • Кіраўнік НАК Павел Латушка правёў размову з чэшскім сенатарам Іржы Драхасам па пытаннях удзелу рэжыму Лукашэнкі ў вайне з Украінай і неабходнасці прыцягнення яго да адэкватнай адказнасці.
    • Каманда Ціханоўскай даведалася, што беларусы ў Польшчы могуць бескаштоўна атрымаць дакумент, які пацвярджае іх часовую абарону, калі яны ўцяклі з Украіны. Што для гэтага трэба – тут падрабязнасці.
    • Digital Solidarity запусцілі персанальныя зборы для ўкраінцаў, якія пацярпелі ад вайны. Падаць заяўку можна праз Google-форму: https://bit.ly/ds-ukraine. Валанцёры правераць заяўку, як толькі збор ухвалены, ён з'явіцца ў дадатку і на сайце.
    • Беларусы Лондана выйшлі на акцыі ў падтрымку Украіны.

    #інфармацыйныфронт

    • Ціханоўская ў візіце ў Швейцарыю правяла стрым з экс-палітзняволенай Наталляй Хершэ – пра тое, як падчас вайны падтрымліваць палітвязняў і пра іх побыт.
    • Прадстаўніца дыяспары беларусаў у Італіі «Supolka» выступіла на рэгіянальным кангрэсе Эміліі-Раманья. Яна распавяла італьянцам пра беларусаў і Беларусь – пра розніцу паміж сцягамі, пра падтрымку беларусамі ўкраінцаў, пра палітвязняў у нашай краіне і выпадкі дыскрымінацыі беларусаў толькі з-за грамадзянства Беларусі.
    • Анатоль Лябедзька правёў антываенны стрым: на пытанні адказвалі Аляксандр Шлык і Валер Цапкала.

    Далучайцеся да Беларускага Антываеннага Руху – кожны можа выбраць даступныя дзеянні і тым самым падтрымаць Рух.

    Апошнія навіны