• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Венецыянская камісія дала заключэнне па праекце паправак у Канстытуцыю, якія прапануе рэжым: крызіс не вырашаецца, а пагаршаецца

    23 лютага, 2022

    Венецыянская камісія займаецца аналізам законаў і законапраектаў краінаў, каб яны маглі абараняць народ і гарантаваць бяспеку правоў людзей. Яна з'яўляецца інструментам канстытуцыйнага будаўніцтва ў краінах, дзе адбываюцца дэмакратычныя перамены.

    Венецыянская камісія прааналізавала праект Канстытуцыі, якую прапануе рэжым. У справаздачы камісіі зазначаецца, што:

    – па-ранейшаму адсутнічае вяршэнства закону, няма незалежнай судовай улады, захоўваецца пракуратура савецкага ўзору;

    – свабоднае грамадскае абмеркаванне звялося да фармальнасці, прычым да працэсу не дапусцілі ўсіх нязгодных;

    – прэзідэнт захоўвае кантроль над парламентам – той застаецца слабым інстытутам, які можа быць распушчаны прэзідэнтам на шырокіх падставах;

    – прэзідэнт можа адначасова займаць пасаду старшыні УНС, што пагаршае адсутнасць рэальнага падзелу ўладаў і сведчыць пра далейшую канцэнтрацыі паўнамоцтваў у руках адной асобы;

    – УНС, чальцы якога не абіраюцца, становіцца паралельным урадам, які будзе функцыянаваць паралельна з кабінетам міністраў і парламентам. Прычым у выпадку неабходнасці зможа замяняць іх, калі гэтага захоча прэзідэнт;

    – праект паправак не проста захоўвае існы стан справаў, але і ўмацоўвае цяперашняе становішча прэзідэнта ў Канстытуцыі.

    У заключэнні адзначаецца, што вынесены на «рэферэндум» праект паправак не зможа выправіць моцны дысбаланс паўнамоцтваў, які ўжо існуе паводле дзейнай Канстытуцыі, і толькі пагоршыць яго.

    Пры гэтым Венецыянская камісія станоўча адклікаецца пра праект Народнай Канстытуцыі, распрацаваны Грамадскай канстытуцыйнай камісіяй пад кіраўніцтвам Анатоля Лябедзькі, прадстаўніка Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе. Эксперты адзначылі, што гэты праект «уяўляе сабой больш збалансаваны погляд на прынцып падзелу ўладаў». Пазіцыя Венецыянскай камісіі пацвярджае, што беларусам важна не дапусціць прыняцця Канстытуцыі рэжыму і працягваць барацьбу за вызваленне палітвязняў, новыя выбары і пераход да дэмакратычнага грамадства.

    Спецпрадстаўнік Ціханоўскай па выбарах Аляксандр Шлык пракаментаваў вердыкт Венецыянскай камісіі: «Не толькі працэс правядзення рэферэндуму, але і сутнасць вынесеных на рэферэндум паправак не адпавядаюць міжнародным стандартам».

    Поўны тэкст Заключэння Венецыянскай камісіі тут.

    Апошнія навіны