• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская правяла тэлефанаванне з кіраўніком МЗС Канады

    10 сакавіка, 2021

    Святлана Ціханоўская правяла працоўнае тэлефанаванне з Маркам Гарно, міністрам замежных спраў Канады. Гарно – новы міністр, прызначаны пасля Франсуа-Філіпа Шампаня, з якім Ціханоўская сустракалася ў Вільні ў кастрычніку і шмат разоў абмяркоўвала сітуацыю ў Беларусі.

    У размове з міністрам Святлана Ціханоўская распавяла пра гвалт, што працягваецца над мірнымі пратэстоўцамі, у тым ліку, пра адвольныя затрыманні і нечалавечыя ўмовы ўтрымання палітвязняў у турмах. Ціханоўская заклікала Канаду заняць цвёрдую пазіцыю ціску на рэжым Лукашэнкі і скаардынаваць яе з ЕС і ЗША.

    Таксама Ціханоўская і Гарно абмеркавалі:

    – ролю АБСЕ і Расіі ў мірным вырашэнні крызісу ў Беларусі;
    – падтрымку праваабаронцаў, рэпрэсаваных, незалежных медыя;
    узмацненне ціску на рэжым Лукашэнкі, у тым ліку, праз санкцыі, замарозку актываў памагатых рэжыму.

    Канада актыўна і адкрыта падтрымлівае беларусаў у імкненні да свабоды, яна не прызнала легітымнасць Лукашэнкі, далучылася да санкцый і праграмаў падтрымкі.


     

    Апошнія навіны