• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская віншуе Віктара Бабарыку з днём нараджэння

    09 лістапада, 2022

    Святлана Ціханоўская: «Сёння дзень нараджэння Віктара Бабарыкі. Але, як і тысячы беларусаў, ён не можа сустрэць свой дзень нараджэння ў асяроддзі блізкіх людзей, і ўжо трэці раз вымушаны адзначаць яго, знаходзячыся ў зняволенні. Не зможа абняць і павіншаваць тату Эдуард Бабарыка, якога рэжым узяў у закладнікі толькі для таго, каб адпомсціць яго бацьку за жаданне дапамагчы беларусам выцягнуць краіну з эканамічнага крызісу і пабудаваць годную дзяржаву для будучых пакаленняў.

    Я хачу выказаць Віктару Дзмітрыевічу вялікую павагу за яго смеласць і прынцыповасць. Мы не знаёмыя асабіста, але добра знаёмыя з яго камандай. Гэта неверагодна працавітыя, актыўныя людзі, якія працягваюць працаваць на агульную мэту і робяць наш рух мацнейшым. Для многіх менавіта Віктар Дзмітрыевіч стаў тым чалавекам, які дапамог нам паверыць у свае сілы, дапамог паверыць у тое, што перамены ў Беларусі магчымыя, больш за тое – непазбежныя.

    Я часта ўзгадваю яго фразу: «Мы не выбіраем час, у які нам жыць. Але мы выбіраем шлях, які нам трэба прайсці». Свой шлях мы выбралі, і ўжо не здамося.

    Сёння я зычу Віктару Дзмітрыевічу сілаў, каб захаваць сябе ў гэтых цяжкіх умовах, і найхутчэйшага вяртання дадому да сваіх блізкіх. Вы можаце павіншаваць Віктара Бабарыку лістом ці паштоўкай на адрас: ВК №1, 211445, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Атрад 6».

    Апошнія навіны