• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская – пра трагедыю ў мінскім метро

    11 красавіка, 2021

    «11 красавіка 2011 года была падарваная нашая бяспека. Ад выбуху ў метро загінулі 15 чалавек і пацярпелі больш за 400. Гэтыя сухія лічбы са зводак навін не здольныя апісаць той жах, які зведалі сотні сем'яў і ўся Беларусь.

    11 красавіка 2011 года быў падарваны наш давер суду. Падазраваных знайшлі за лічаныя дні. Іх судзілі, нягледзячы на ​​мноства нестыковак, а смяротны прысуд прывялі ў выкананне так хутка, што многія не паверылі ў сумленнасць правасуддзя.

    11 красавіка 2011 года была падарваная тая самая стабільнасць. Увесь Мінск быў напалоханы, мабільная сувязь не працавала ад перагрузак, людзі шукалі родных па бальніцах і не разумелі, што адбываецца, таму што замест навін чулі жудасныя чуткі.

    З таго дня мы яшчэ вельмі доўга не адчувалі сябе ў бяспецы. Прайшло 10 гадоў – і рэжым зрабіў усё, каб беларусы зноў баяліся хадзіць па вуліцах сваіх гарадоў, не мелі ўпэўненасці ў тым, што будзе заўтра, і былі пазбаўленыя абароны законам.

    Пры гэтым самі беларусы дапамагаюць адно аднаму, як і тады – 10 гадоў таму. Памятаеце, усе падвозілі пацярпелых, аказвалі медыцынскую, юрыдычную і любую іншую дапамогу. Нават у самыя цяжкія дні беларусы паказваюць, што мы – нацыя, якой хочацца ганарыцца. І нацыя, якая змагаецца – за новую Беларусь, дзе ўсе зняволеныя па палітычных матывах на волі і рэабілітаваныя, дзе мы адчуваем сябе бяспечна і можам планаваць сваю будучыню, дзе закон не проста выконваецца, але і роўны абсалютна для ўсіх.

    А сёння кожны можа прыйсці да помніка на станцыі метро Кастрычніцкая, ускласці кветкі, паставіць свечкі і ўшанаваць хвілінай маўчання ўсіх загінулых у гэтай трагедыі, якая ніколі не павінна паўтарыцца».

    Апошнія навіны