• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Нарвегія прапануе беларускім студэнтам стыпендыі, праваабаронцам – дапамогу, Лукашэнку – новыя санкцыі: вынікі візіту Ціханоўскай у Нарвегію

    09 мая, 2022

    6 траўня Святлана Ціханоўская завяршыла афіцыйны візіт у Нарвегію. Яна правяла сустрэчы з прэм'ер-міністрам Ёнасам Гарам Стэрэ, міністаркай замежных спраў Анікен Хюітфельд, старшынём парламента Масудам Гарахані, мэрам Осла Марыяне Борген і прадстаўнікамі асноўных палітычных партый. Таксама яна сустрэлася з міністрам па еўрапейскіх справах Ірландыі Томасам Бірнам, намеснікам генеральнага сакратара Рады Еўропы Б'ёрнам Бергу, кіраўніцтвам Нарвежскай канфедэрацыі прафсаюзаў, экспертамі і НДА, якія займаюцца Беларуссю.

    Нарвегія не прызнае Лукашэнку прэзідэнтам, падтрымала Маскоўскі механізм АБСЕ супраць Лукашэнкі і платформу па зборы доказаў злачынстваў рэжыму, якая рыхтуе дакументы для міжнародных судоў. З лютага 2022 г. Нарвегія перастала закупляць беларускія калійныя ўгнаенні (да моманту, пакуль у Беларусі не пройдуць свабодныя выбары). На пачатку красавіка 2022 г. Нарвегія далучылася да санкцый ЕС супраць рэжыму Лукашэнкі, і ўвяла нацыянальныя санкцыі – забарону на транзіт праз тэрыторыю Беларусі і забарону на продаж валюты і фінансавыя аперацыі з рэжымам Лукашэнкі. Апошнія санкцыі ўведзеныя за ўдзел Лукашэнкі ў вайне супраць Украіны.

    Ціханоўская выказала спадзяванне, што Нарвегія стане стратэгічнай саюзніцай беларускага народа, і пасля пераменаў Беларусь разлічвае на нарвежскія інвестыцыі і ўзмацненне гандлю з Нарвегіяй, асабліва ў сектары энергетыкі і ўгнаенняў.

    Вынікі візіту:

    – Ціханоўская перадала ўраду Нарвегіі просьбы ад беларускай дыяспары, Фонда медыцынскай салідарнасці і Беларускай Рады культуры ў падтрымку ўцекачоў з Беларусі, культурных праектаў, і беларускіх медыкаў, якія працуюць ва Украіне. Таксама Ціханоўская перадала прапановы НАК па стратэгіі ціску на рэжым.

    – Нарвежскія ўніверсітэты прымуць студэнтаў з Беларусі, а таксама акажуць фінансавую дапамогу тым, хто ў ёй мае патрэбу. У гэтым семестры навучанне праходзяць 50 студэнтаў з Беларусі. Нарвегія таксама працягне фінансаваць беларускіх студэнтаў, якія навучаюцца ў ЕГУ. Раней пра прыём беларускіх студэнтаў заявілі ўніверсітэты Нідэрландаў.

    – Правялі першыя кансультацыі па падрыхтоўцы слуханняў, прысвечаных Беларусі, у Радзе Бяспекі ААН. Ірландыя і Нарвегія працуюць над гэтым пытаннем разам, абедзве краіны з'яўляюцца нясталымі чальцамі Рады бяспекі ААН. У час слуханняў плануецца абмеркаваць удзел рэжыму ў вайне, рэпрэсіі і ядзерны статус Беларусі.

    – Выступаючы на ​​Еўрапейскай канферэнцыі, арганізаванай Радай Еўропы ў Крысціянсандзе, Ціханоўская заявіла пра жаданне Беларусі далучыцца да Рады Еўропы. Да гэтага моманту Беларусь павінны прадстаўляць дэмакратычныя сілы, не рэжым.

    – У Peace Research Institute (незалежны міжнародны інстытут даследавання праблемаў міру і канфліктаў, перш за ўсё, пытанняў кантролю над узбраеннямі і раззбраення) абмеркавалі «Антываенны Рух» у Беларусі. Эксперты адзначылі, што беларускі партызанскі Антываенны Рух і антываенныя настроі ў беларускім грамадстве дапамаглі спыніць наступ расійскага войска з поўначы.

    – Нарвежскія прафсаюзы ўздымуць пытанне беспрэцэдэнтных рэпрэсій супраць беларускіх прафсаюзаў на наступным кангрэсе Міжнароднай арганізацыі працы. Ціханоўская расказала пра затрыманні лідараў Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) і чальцоў прафсаюзаў Аляксандра Ярашука, Сяргея Антусевіча, Мікалая Шараха, Генадзя Фядыніча і іншых. Чальцы МАП разглядаюць выкарыстанне параграфа 33 супраць Беларусі за сістэматычныя рэпрэсіі працоўных.

    – Прэзідэнт парламента пагадзіўся разглядзець стварэнне групы «сяброў свабоднай Беларусі», каб трымаць Беларусь у парадку дня нарвежскай палітыкі і эфектыўна дамагацца вызвалення палітвязняў.

    – Нарвежскія НДА працягваюць супрацоўнічаць з беларускімі журналістамі, асабліва ў кірунку іх тэхнічнага і тэхналагічнага забеспячэння, і праваабаронцамі.


    На фота: Светлана Тихановская на встрече с премьер-министром Норвегии Йонасом Гаром Стёре

    Фота: Laura Cortes, PRIOresearch
    Апошнія навіны