• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 2 траўня

    03 мая, 2022

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.

    Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:

    #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў

    • FreeShop Fundacja «ŻYVI» адправіў дапамогу беларусам Украіны: карэматы, гарэлкі і балоны, вільготныя сурвэткі, ніжнюю бялізну, шкарпэткі і шмат іншага.
    • Беларускі прадэманструюць аўтэнтычныя ўкраінскія строі на дабрачынным паказе модаў у Сіэтле. Усе сабраныя сродкі пойдуць на дастаўку прадуктаў і медыкаментаў у гарады, якія абстрэльвалі расійскія войскі.
    • Батальён Каліноўскага падзякаваў валанцёрам за атрыманую дапамогу: медыкаменты, аптэчкі, турнікеты і ўсё, што дапаможа добраахвотнікам.
    • Гамяльчане ў Бельгіі выйшлі на акцыю ў падтрымку Украіны і супраць вайны.
    • Беларусы Варшавы правялі акцыю, падчас якой нагадалі, хто для рэжыму Лукашэнкі з'яўляецца тэрарыстамі: сумленныя незалежныя журналісты, блогеры, арганізатары дваровых сустрэчаў і інш.
    • BYSOL працягвае дастаўляць дапамогу ва Украіну. У канцы тыдня ў Кіеў прыехаў груз, які ўключыў у сябе турнікеты, тактычныя заплечнікі, тактычныя акуляры і інш.
    • У Тбілісі прайшла акцыя салідарнасці, падчас якой беларусы ўшанавалі памяць беларусаў і беларусак, якія загінулі ў вайне ва Украіне.
    • ЗША будуць настойваць на прыцягненні Лукашэнкі і ягоных памагатых да адказнасці за рэпрэсіі супраць беларусаў і саўдзел у ваенных злачынствах супраць Украіны, паведаміла Святлана Ціханоўская па выніках візіту ў Вашынгтон. Іншыя падрабязнасці візіту – тут.
    • Беларусы Кракава выйшлі на акцыю ў падтрымку Украіны і супраць вайны. Акрамя таго, на такія акцыі выйшлі беларусы Быдгашча, Гданьска, Варшавы, Лісэ і Таронта.
    • Амерыканскі венчурны фонд GEEK Ventures, заснаваны беларусам Ігарам Маханькам у партнёрстве з адэскім прадпрымальнікам Вадзімам Рогаўскім, не спыніў працу падчас вайны і падтрымлівае ўкраінскія стартапы.

    #сабатажпрацырэжыму

    • Канал «Беларускі Гаюн», які адсочвае перамяшчэнне расійскіх войскаў па Беларусі, даў справаздачу за 2 траўня.
    • Таксама канал «Беларускі Гаюн» апублікаваў агляд асноўных падзеяў беларускай прапаганды пра вайну ва Украіне за 2 траўня: напярэдадні 9 траўня можна адзначыць абвастрэнне прапаганды па тэме «дзяды ваявалі» і «фашысты-ўкраінцы няправільна адзначаюць 9 траўня».

    #непадпарадкаванне

    #інфармацыйныфронт

    • Фонд BYSOL расказвае пра рэпрэсіі беларускай інтэлігенцыі і «чорныя спісы» ў ВНУ: таленавітаму маладому навукоўцу Ягору Левачову КДБ не дазволіў паступіць у аспірантуру і адправіў выкладаць геаграфію ў дзіцячы лагер. Цяпер ён вучыцца ў аспірантуры літоўскай ВНУ, таму што рэжыму здольныя, але «нядобранадзейныя» людзі не патрэбныя.
    • Беларускія святары дапамагаюць украінскім уцекачам на мяжы ў Польшчы. Праваслаўны святар Аляксандр Кухта, таксама вядомы як блогер «Batushka ответит», у інтэрв'ю DW расказвае гісторыі ўцекачоў і пра пазіцыю праваслаўнай царквы ў дачыненні да вайны.
    • ByProsvet сабраў падборку самвыдату за тыдзень: там «Честная газета», «Беларусский вестник» і «Протестная Беларусь». Спампоўвайце і распаўсюджвайце самвыдат, каб выратаваць беларусаў ад тэлевізара.
    • Беларуска Яўгенія Доўгая на сваёй старонцы ў Instagram расказвае гісторыі простых беларусаў, якія, самі зведаўшы рэпрэсіі рэжыму Лукашэнкі, працягваюць змагацца з лукашэнкаўскай і пуцінскай дыктатурай за свабоду ўкраінскага і беларускага народаў.
    • «Честные люди» выкрываюць тэзісы прапаганды і адказваюць на самае папулярнае сярод ботафермаў пытанне «дзе вы былі гэтыя 8 гадоў?».

    #BelarusWithUkraine

    Апошнія навіны