• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 13 траўня

    14 мая, 2022

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.

    Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:

    #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў

    • Беларусы Чэхіі з Prague Support Team робяць браняпліты для ўкраінскіх вайскоўцаў і беларускіх добраахвотнікаў. У «Беларускім Легіёне», які дапамагае добраахвотнікам, адзначаюць, што гэтыя браняпліты – самыя надзейныя ў Еўропе.
    • Чэшскія ВНУ працягнуць прыём беларускіх студэнтаў, дыскрымінацыі па прыкмеце нацыянальнасці – не будзе, піша Антон Матолька са спасылкай на сумесную заяву Святланы Ціханоўскай і міністра адукацыі Чэхіі Пятра Газдзіка. У сумеснай заяве Ціханоўскай і міністра адукацыі Чэхіі сказана, што міністэрства адукацыі, моладзі і спорту Чэхіі цалкам падтрымлівае намаганні беларускай грамадзянскай супольнасці і працягне аказваць падтрымку як адлічаным студэнтам, так і навукоўцам, якія пераследуюцца ў Беларусі па палітычных матывах, у выглядзе стыпендый для студэнтаў, азнаямляльных паездак ці стажыровак.
    • Беларускія добраахвотнікі з батальёна Каліноўскага дзякуюць беларусам Швецыі за перададзены ім пікап (на фота). Аўтамабіль прыехаў з грузам дапамогі, у якім былі вітаміны, спартовае харчаванне, шведскія кансервы і інш.
    • Dissidentby запусцілі сервіс, які дапамагае знайсці працу палітычным вязням.
    • У гэтую суботу ў Варшаве а 19:00 у клубе Beer Station Centrum (Lwowska 17) адбудзецца канцэрт Botanic Project у падтрымку Украіны. Частка сабраных сродкаў пойдзе на дапамогу байцам з батальёна Кастуся Каліноўскага.

    #сабатажпрацырэжыму

    • Канал «Беларускі Гаюн», які адсочвае перамяшчэнне ваеннай тэхнікі па Беларусі, даў справаздачу за 13 траўня.
    • Таксама «Беларускі Гаюн» апублікаваў агляд асноўных падзеяў беларускай прапаганды пра вайну ва Украіне за 13 траўня: прапагандысты заяўляюць, што Еўропе таксама дрэнна ад вайны.

    #непадпарадкаванне

    • Беларусы Ваўкавыска пратэстуюць супраць «рускага свету», які прынёс смерць і разбурэнні ў Харкаў, Краматорск, Марыупаль, Гастомель, Адэсу, Ірпень, Бучу і іншыя гарады Украіны.
    • Беларусы Чыжоўкі ўшанавалі памяць загінулага ва Украіне беларуса Канстанціна Дзюбайлы.

    #інфармацыйныфронт

    • Выйшаў новы выпуск «Честной газеты». У ім распавядаецца пра зварот Уладзіміра Зяленскага да Дня памяці, расказваецца, як і што можна напісаць палітвязням, што казалі беларусы ў войску, калі пачалася вайна, і інш. Спампоўвайце і распаўсюджвайце самвыдат, каб выратаваць старэйшае пакаленне ад тэлевізара.

    #BelarusWithUkraine

    Апошнія навіны