• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Наведванне бункера і рэзідэнцыі былога албанскага дыктатара Энвера Ходжы, музея сакрэтных службаў Албаніі

    30 верасня, 2021

    Падчас візіту Ціханоўскай прадэманстравалі бункер і рэзідэнцыю былога албанскага дыктатара Энвера Ходжы. Жыхары Албаніі ўбачылі іх толькі пасля падзення дыктатуры, якая трымалася на тэроры, страху і працы спецслужбаў. У краіне існавала сетка турмаў палітзняволеных, многія з якіх зніклі без вестак ці былі забітыя. Існавала сетка бункераў, дзе дыктатар мог хаваць сябе і сваю сям'ю. Дзесяцігоддзямі ён утрымліваў краіну ў ізаляцыі, а народ – у страху, а пасля яго смерці новыя лідары пачалі дэмакратычныя пераўтварэнні.

    «Усе дыктатуры маюць падабенства: дыктатары жывуць у раскошы, пакуль людзі церпяць галечу. Дыктатар зрабіў усё, каб ізаляваць Албанію ад знешняга свету – так ён спадзяваўся абараніць сваю ўладу. Вось чаму важна памятаць гісторыю, у тым ліку іншых краін, каб ведаць, як перамагчы тыранію ў Беларусі», – дадала Святлана Ціханоўская.

    Па запрашэнні прэм'ера Эдзі Рамы Святлана Ціханоўская наведала музей албанскіх спецслужбаў часоў дыктатуры. Ціханоўскай паказалі, якім чынам працавалі спецслужбы, як яны праслухоўвалі людзей і сачылі за імі, як праходзілі допыты і катаванні «нязгодных» – і наколькі гэта падобна на тое, што адбываецца цяпер у Беларусі.

    Пасля змены дыктатарскага рэжыму памяшканні, у якіх праводзілася сачэнне, допыты і катаванні, былі ператвораныя ў музей. Яго называюць Дом лісця, паколькі ён пакрыты лісцем плюшчу.

    Больш матэрыялаў можна паглядзець тут (раз, два).

    Апошнія навіны