• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Ціханоўская сустрэлася з кіраўніком аналітычнага цэнтра Stockholm Free World Forum і амбасадаркай Швецыі ў Літве

    10 верасня, 2021

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з Гунарам Хёкмаркам, кіраўніком аналітычнага цэнтра па пытаннях знешняй палітыкі Stockholm Free World Forum, былым дэпутатам шведскага і еўрапейскага парламентаў.

    Ціханоўская падзякавала Хёкмарку за тое, што Stockholm Free World Forum трымае Беларусь на парадку дня. Яны дамовіліся пра падтрымку акадэмічнай і экспертнай супольнасці, а таксама пра правядзенне некалькіх публічных мерапрыемстваў і дыскусій пра сітуацыю ў Беларусі.

    На сустрэчы прысутнічала амбасадарка Швецыі ў Літве Інгер Букстан. Яны абмеркавалі магчымасць падняць беларускае пытанне на сустрэчах і асамблеі Паўночна-Балтыйскай васьмёркі, а таксама ўзмацніць падтрымку для грамадзянскай супольнасці Беларусі, у прыватнасці, для медыя і актывістаў.

    Апошнія навіны