• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская ў Чэхіі сустрэлася з удзельнікамі і арганізатарамі праграмы MEDEVAC

    07 чэрвеня, 2021

    MEDEVAC – гэта медыцынская гуманітарная праграма Чэхіі па падтрымцы беларусаў, створаная па ініцыятыве беларускай дыяспары. Праграму падтрымалі МЗС, МУС і прэм'ер-міністр Чэхіі. МУС Чэхіі забяспечвае ўдзельнікам усе дакументы для ўезду і пражыванне, базавую падтрымку, харчаванне, пачатковы курс чэшскай мовы.

    MEDEVAC 1 была накіраваная на дапамогу фізічна пацярпелым беларусам і іх сем'ям. У межах праграмы ўдзел прынялі 60 чалавек, з якіх зараз у Чэхіі застаюцца 46. Па праграме MEDEVAC 2 аказвалася дапамога рэпрэсаваным медыкам і іх сем'ям, па ёй было прынята 29 чалавек. Зараз на тэрыторыі Чэхіі знаходзіцца 25 удзельнікаў.

    На сустрэчы са Святланай Ціханоўскай удзельнікі праграмы распавялі свае гісторыі. Кожны з іх не вытрымаў несправядлівасці ў краіне і выйшаў адстойваць свой голас. У некаторых стралялі ва ўпор, некаторых збівалі на Акрэсціна. Асобна ўдзельнікі адзначылі прафесійную і чалавечую працу беларускіх медыкаў і выказалі ім падзяку. Яны таксама падзякавалі беларускай дыяспары ў Чэхіі і Крысціне Шыянок, якая была адной з арганізатарак праграмы.

    На сустрэчы прысутнічалі кіраўнік Дэпартамента міграцыі МУС Чэхіі Паўла Навотна, прадстаўнікі ведамства і Магда Катыянава, менеджарка праграмы MEDEVAC. Святлана Ціханоўская падзякавала ім за стварэнне праграмы і абмеркавала яе развіццё. Беларуская лідарка таксама заклікала Чэхію зноў запусціць праграму падтрымкі ў выпадку, калі з'явяцца новыя ахвяры рэпрэсій у Беларусі.

    Ціханоўская: «Будучы ў бяспецы, нельга забывацца пра беларусаў, трэба працягваць змагацца і падтрымліваць наш народ. Вы падзяліліся цяжкімі ўспамінамі сёння, але гэта ўспаміны, якія не сцерці. У свабоднай Беларусі прыйдзе час расказаць пра гэта – і да адказнасці будзе прызваны кожны, хто парушаў закон».

    Апошнія навіны