• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 23 траўня

    24 мая, 2022

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.

    Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:

    #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў

    • Беларусы з атрада імя «Ліцвіна» ў Адэсе атрымалі джып ад BYSOL, сродкі на якія сабралі беларусы. Акрамя таго, амуніцыю (на фота) ім адправілі Prague Support Team, беларусы Батумі і Асацыяцыя беларусаў Амерыкі.
    • Беларусы Гданьска, Сопата і Гдыні выйшлі на акцыю ў падтрымку беларусаў і палітвязняў.
    • Беларусы Францыі разам з украінцамі выйшлі на акцыю супраць расійскай агрэсіі.
    • У Лондане беларусы выйшлі на акцыю падтрымкі Украіны.
    • Святлана Ціханоўская, Таццяна Хоміч і Вераніка Цапкала разам выступілі на Oslo Freedom Forum. Яны расказалі пра два гады барацьбы Беларусі за свабоду і заклікалі гасцей форуму падтрымаць беларусаў.
    • Фонд BYSOL апрацаваў больш за 10 000 запытаў на гарачай лініі з пачатку вайны.

    #непадпарадкаванне

    • Партызаны ў Гомелі вывесілі нацыянальны сцяг.
    • Жыхары Ваўкавыска вывесілі банеры ў падтрымку Мікалая Аўтуховіча, якога судзяць у турме ў Гродне.
    • Мінскія партызаны працягваюць пратэставаць супраць вайны.

    #сабатажпрацырэжыму

    • Канал «Беларускі Гаюн», які адсочвае перамяшчэнне ваеннай тэхнікі па Беларусі, даў справаздачу за 22 траўня.
    • Таксама «Беларускі Гаюн» апублікаваў агляд асноўных падзеяў беларускай прапаганды пра вайну ва Украіне за 22 траўня: Лукашэнка заявіў, што прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда «практычна нічога не вырашае ў Польшчы», і распавёў пра нібыта «планы НАТА і Польшчы забраць Заходнюю Украіну». А на дзяржТБ выйшаў сюжэт пра «капітуляцыю «неанацыстаў», якія выйшлі з катакомбаў Азоўсталі».

    #інфармацыйныфронт

    #BelarusWithUkraine

    Апошнія навіны